Итоги работы
gazeta 27-02-2013, 11:10 0 Навіны
На пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 22 лютага, падведзены вынікі работы народнагаспадарчага комплексу раёна ў 2012 годзе і вызначаны задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў сёлета. У інфармацыі па гэтым пытанні намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін адзначыў, што раён па выніках мінулага года забяспечыў шэсць паказчыкаў з дзевятнаццаці. Атрымана 44,7 млрд. рублёў прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг, што ў 1,5 раза больш, чым за папярэдні год. На экспарт пастаўлена тавараў на 8,9 млн. долараў з ростам на 12,1%, калі заданнем прадугледжвалася павелічэнне аб'ёмаў на 50%. Атрымана станоўчае сальда таварамі і паслугамі, хаця экспарт паслуг зменшыўся. Не выканана заданне па росце заработнай платы, хаця яна вырасла на 94,4%.
Райвыканкам прызнаў недастатковай работу за мінулы год камбікормавага завода па зніжэнні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, хлебазавода — па павелічэнні прадукцыйнасці працы і таксама па зніжэнні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, УП ЖКГ — па выкананні задання па зборы і здачы другаснай сыравіны, росту прадукцыйнасці працы, райпа — па экспарце тавараў, рознічным тавараабароце, выкананні задання па другаснай сыравіне.
Арганізацыі раёна недастаткова працавалі па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Райвыканкам вызначыў задачы па выпраўленні сітуацыі, даручыў аддзелу эканомікі весці штомесячны маніторынг выканання задання.
Эканомія і беражлівасць
Райвыканкам прааналізаваў выкананне патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, прафілактыцы правапарушэнняў, а таксама Дырэктывы №3 "Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы". Даклады зрабілі пракурор раёна І. А. Волчык, начальнік РАУС С. М. Лонь, начальнік РАНС С.У. Слізень, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Р. У. Карпуць. Яны адзначылі арганізацыйна-практычныя меры, накіраваныя ў працоўных калектывах на эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных рэсурсаў, эканомнае расходаванне гаруча-змазачных і будаўнічых матэрыялаў, абсталявання, угнаенняў і іншае. Аднак не выкаранены факты безгаспадарчасці. Учынены крадзяжы ў філіяле ККЗ "Цітова", ААТ "Сіцькова" і "Дрыгучы". Была пагроза псавання зерня ў ААТ "Наўгароды". Выяўлены шэраг парушэнняў у ААТ "Любінова", на некаторых будаўнічых аб'ектах, у гандлі, на льнозаводзе.
Райвыканкам вызначыў меры па выпраўленні сітуацыі па азначаных пытаннях, паставіў канкрэтныя задачы перад упраўленнем сельскай гаспадаркі, УП ЖКГ, райпа, аддзеламі райвыканкама, гарадскім і сельскімі выканкамамі, кіраўнікамі арганізацый раёна.
Іншае
Райвыканкам прыняў рашэнні аб прысваенні звання "Жанчына года Міёршчыны", разгледзеў пытанні аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.