Потрудились на славу

Потрудились на славу 5 снежня ў канцэртнай зале "Віцебск" абласнога цэнтра адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў трэцяга працоўнага семестра ГА БРСМ.  Наш раён на мерапрыемстве прадстаўляла дэлегацыя ў складзе галоўнага інжынера ПМК-55 Леаніда Ігнатавіча Касевіча, метадыста вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Алесі Аляксандраўны  Каліноўскай, вучаніц школ райцэнтра з атрада "Дружба" — Ірыны Арсоба, Лізы Смулькевіч, Анастасіі Колас.

 

Потрудились на славу Ужо другі год запар першынство ў вобласці трымае ПМК-55 як "Лепшы наймальнік студатрада". Міёрскі РК ГА БРСМ стаў пераможцам у намінацыі "Лепшая раённая арганізацыя РК ГА БРСМ у сферы другаснай занятасці моладзі", за што яму ўручаны грамата, статуэтка і каштоўны падарунак. Лагер "Дружба", што дзейнічаў летам у Дзісне, працаваў на дабраўпарадкаванні лесапаркавай зоны горада і стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы экалагічны атрад" і ўзнагароджаны граматай і кубкам.

 

Вынікі пацвярджаюць, што ў апошнім працоўным семестры папрацавалі на славу ПМК-55, РК ГА БРСМ і моладзь.

На здымку: уверсе — удзельніцы атрада «Дружба» Ірына Арсоба, Ліза Смулькевіч, Анастасія Колас і першы сакратар РК ГА БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур з узнагародамі.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.