Святкавалі педагогі

Святкавалі педагогі 30 верасня ў глядзельнай зале РДК сабраліся педагагічныя работнікі навучальных і выхаваўчых устаноў раёна. Тут былі настаўнікі ўсіх узростаў — ад самых маладых да вопытных пажылых ветэранаў. Гучала шмат пранікнёных слоў, былі цёплыя і эмацыянальныя выказванні выступоўцаў. Горача віншавалі з прафесійным святам прысутных у зале намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава, начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба і іншыя.

 

Прыемным момантам стала ўручэнне заслужаных узнагарод.

Так, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджаны настаўнік гісторыі СШ №3 Вітольд Антонавіч Ермалёнак.

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі адзначаны дырэктар Новапагосцкай СШ-сада Людвіга Мікалаеўна Марат і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Туркоўскай СШ Тамара Анатольеўна Равецкая.

 

Граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджаны настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №3 Ларыса Генрыхаўна Лапкоўская, настаўніца матэматыкі СШ №2 Ірына Чаславаўна Мятла, дырэктар Дзісенскай СШ Таццяна Арсенаўна Ромель, дырэктар Сіцькоўскай СШ-сада Валянціна Іванаўна Супрун, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 Вольга Мікалаеўна Федуковіч.

 

Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама ўручаны настаўніцы геаграфіі, біялогіі і хіміі Паташнянскай БШ Лене Фёдараўне Аніська, настаўніцы пачатковых класаў Павяцкай СШ-сада Людміле Рамуальдаўне Бандарэнка, настаўніцы пачатковых класаў Язненскай СШ Ірыне Алегаўне Басянок, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Мілашоўскай БШ-сада Ніне Альдэфонсаўне Варонька, дырэктару Цвецінскай СШ-сада Віктару Іванавічу Вялю, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Язненскай СШ Людміле Зыгмундаўне Жойдзік, настаўніцы пачатковых класаў Папшулёўскай пачатковай школы-сада Таццяне Сяргееўне Ісаковіч, настаўніцы пачатковых класаў Дрыгуцкай пачатковай школы-сада Людміле Сяргееўне Лаўрыновіч, настаўніку дапрызыўнай падрыхтоўкі СШ №2 Леаніду Леанідавічу Мятла, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Язненскай СШ Людміле Міхайлаўне Налівайка, настаўніцы пачатковых класаў СШ №2 Алене Аляксандраўне Пляшковай, галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі Валянціне Іванаўне Пятровай, настаўніцы гісторыі Туркоўскай СШ Таццяне Уладзіміраўне Сініцынай, настаўніцы пачатковых класаў Туркоўскай СШ Зоі Васільеўне Станкевіч, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Веры Іванаўне Сушко, дырэктару Папшулёўскай пачатковай школы-сада Валянціне Мілецьеўне Шымуковіч, настаўніцы гісторыі Сіцькоўскай СШ-сада Раісе Аляксандраўне Шымуковіч.

 

Святкавалі педагогі Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў адзначаны настаўнік інфарматыкі і матэматыкі Новапагосцкай СШ-сада Генадзь Яўгенавіч Хахель, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Аліна Мечыславаўна Азевіч, настаўніца абслугоўваючай працы Новапагосцкай СШ-сада Вяслава Чаславаўна Кісель, метадыст раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Марына Фёдараўна Арцімовіч, інжынер па ахове працы аддзела адукацыі Галіна Іосіфаўна Белавус, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Павяцкай СШ-сада Вольга Вільгельмаўна Савуць.

 

Удзячнасць раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена Тамары Міхайлаўне Сачыўка (прыёмная сям’я).

Граматы аддзела адукацыі ўручаны Зінаідзе Феафанаўне Равецкай (СШ №1), Ірыне Іванаўне Захарэнь (Паташнянская БШ), Дзіне Аляксандраўне Белавус (Істаўская БШ), Ганне Вацлаваўне Шук (Павяцкая СШ-сад), Марыне Генрыхаўне Астукевіч (Павяцкая СШ-сад), Вользе Феафанаўне Нарэйка (СШ №2), Святлане Іванаўне Протас (Дзісенскі дзіцячы сад), Зоі Паўлаўне Масла (Цвецінская СШ-сад), Наталлі Сяргееўне Лось (Язненскі дзіцячы сад),  Жанне Іванаўне Лонскай (Новапагосцкая СШ-сад), Алене Генадзьеўне Мяцеліца (Істаўская БШ), Святлане Вітальеўне Качан (вучэбна-метадычны кабінет), Ірыне Іосіфаўне Гугала (вучэбна-метадычны кабінет), Марыне Пятроўне Адамовіч (аддзел адукацыі), Таццяне Мікалаеўне Саруль (аддзел адукацыі), Аляксандру Аляксандравічу Рыжанкову (аддзел адукацыі), Але Іосіфаўне Мітрафанавай (СШ №1), Юрыю Эдмундавічу Скукоўскаму (СШ №2).

 

Ганаровымі граматамі Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджаны старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый—Зоя Уладзіміраўна Мароз (Дварнасельская СШ-сад), Наталля Паўлаўна Дзямідка (Узмёнская СШ-сад), Ірына Анатольеўна Юршэвіч (Язненская СШ), Валянціна Іванаўна Ляшкевіч (Паташнянская БШ), Раіса Дзмітрыеўна Смулькевіч (Волкаўшчынская БШ-сад) галоўны бухгалтар РП Ала Аляксееўна Лукоўская.

 

Сваіх актывістаў адзначыў і райкам прафсаюза — Алену Мікалаеўну Шамшур з Сіцькоўскай СШ, Святлану Генадзьеўну Шымко з Чапукоўскай, Марыю Уладзіміраўну Шамёнак з дзіцячага сада №1, Галіну Пятроўну Смулькевіч (сад №3), Мікалая Пятровіча Шчарбіцкага са Слабадской БШ.

 

Шмат задавальнення падараваў святочны канцэрт, падрыхтаваны педагогамі і вучнямі школы мастацтваў. Для ветэранаў педагагічнай дзейнасці і былых прафсаюзных актывістаў на базе СШ №1 быў арганізаваны святочны “агеньчык”.

 

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.