Віншуем

За шматгадовую добрасумленную працу ў падатковых органах, значны асабісты ўклад у фарміраванне бюджэту раёна і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці намеснік начальніка інспекцыі—начальнік аддзела ўліку падаткаў і эканамічнага аналізу інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Міёрскаму раёну Маляўка Валянціна Міхайлаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.

За шматгадовы плённы ўклад у прапаганду эстраднага мастацтва і ў сувязі з 30-годдзем творчай дзейнасці Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Філіпаў Сяргей Арсеньевіч—настаўнік фізічнай культуры ўстановы адукацыі “Міёрская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №2”, саліст народнай эстраднай студыі “Зараніца”.

За шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Паплаўскі Іван Уладзіміравіч—дырэктар філіяла “Дзіцячы санаторый “Расінка”.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.