Миорская газовая служба отметит профессиональный праздник

(Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
ловы кіраўніка пацвярджаюцца фактамі. Брыгада аварыйнай службы ў складзе намесніка галоўнага інжынера Алега Грэцкага, вадзіцеля-слесара Сяргея Гайлеша і слесара Юрыя Аўласевіча заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе прафмайстэрства. У прызёрах яны другі год запар. Штогод добрыя вынікі на падобных спаборніцтвах паказваюць і іншыя супрацоўнікі. Утрымліваць высокія пазіцыі разам з пастаянным прафесійным удасканаленнем і багатым працоўным вопытам дапамагаюць асабістыя жаданне і зацікаўленасць.  
Дарэчы, старанні і поспехі Юрыя Аўласевіча і Алега Грэцкага сёлета адзначаны ўзнагародамі УП "Віцебскаблгаз"—Ганаровай граматай і ўдзячнасцю адпаведна.
Яшчэ адзін важны аспект дзейнасці газавай гаспадаркі раёна—работа з насельніцтвам. Прамыя тэлефонныя лініі ў раскладзе працоўнага тыдня дырэктара філіяла значацца пастаянна. Апошнім часам найбольш пытанняў, звязаных са зменамі ў Правілах карыстання газам у быце, што ўступілі ў сілу 11 красавіка мінулага года. Адно з патрабаванняў Правіл у новай рэдакцыі—замяняць газавыя пліты старэй за 20 год. Сёлета за 7 месяцаў паставілі 490 новых пліт у дамах і кватэрах раёна, і работа ў гэтым напрамку працягваецца. Звяртаюць увагу на скрыні для балона, якія павінны быць выраблены з незгаральнага матэрыялу. Выкарыстоўваць драўляныя забараняецца.
—У нас 9543 абаненты звадкаванага газу. Гэты газ—самы небяспечны. Дастаткова яго 2% у аб'ёме замкнутага памяшкання, каб адбыўся выбух. Да прыкладу, небяспечная канцэнтрацыя прыроднага газу—4,5%,—расказвае Аляксандр Эдмундавіч.—Мы прапануем насельніцтву пліты па цэнах завода-вытворцы. Добра зарэкамендавала сябе гандлёвая марка "Гефест". Зразумела, некаторым абанентам, асабліва пенсіянерам, у матэрыяльным плане памяняць пліту складана, аднак галоўнае—уласная бяспека. 
Бліжэй да халоднай пары характар тэлефонных званкоў мяняецца: тэрміны падключэння ўдакладняюць новыя спажыўцы прыроднага газу. Жадаючых забяспечыць сябе такімі камфортнымі ўмовамі таксама нямала.
Да галоўнага інжынера Канстанціна Матэленка звяртаюцца не толькі па працоўных пытаннях. Дэпутату раённага Савета даводзіцца вырашаць і іншыя.
—Прыёмы грамадзян вяду на сваім працоўным месцы. Самыя частыя звароты наконт асфальтавання вуліц у прыватным сектары горада. Іх вырашэнне напрамую залежыць ад фінансавання,—гаворыць Канстанцін Анатольевіч.—Што да асноўнай дзейнасці, то перспектывы вялікія. Падводзіцца прыродны газ у Дзісне, у планах газіфікацыя Чэрасаў, не застанемся ўбаку ад будаўніцтва металургічнага завода. Словам, спраў хопіць.
Аднак не газам адзіным жывуць супрацоўнікі прадпрыемства. Яны і спяваюць, і штогод радуюць жыхароў і гасцей горада яркімі кветкамі на акуратных клумбах, што ўпрыгожваюць тэрыторыю ля адміністрацыйнага будынка. Эстэтычнае афармленне ляжыць на плячах прыгожай паловы калектыву. Вырошчваннем расады, апрацоўкай і дызайнам клумб, доглядам за кветкамі і зборам насення займаюцца старшыня прафкама Аксана Аўласевіч, аператар Вольга Фяцковіч, кантралёр Алеся Каліноўская, галоўны бухгалтар Іна Голуб, бухгалтар Валянціна Урбан, прыёмшчыкі заказаў Алена Масла, Дзіна Юдзіцкая, Вольга Шамшур, прыбіральшчыца Алена Іванова. А творчую гордасць прыдпрыемства на спаборніцтвах раённага і абласнога ўзроўняў паспяхова абараняюць салісты Аляксей Конах і Дзіна Юдзіцкая.
У філіял РВУ "Міёрырайгаз" рэдакцыя газеты завітала напрыканцы жніўня, якраз напярэдадні змен у яго структуры і кіраўніцтве. Крокі да рэарганізацыі рабіліся паступова на працягу года. З 1 ліпеня права на будаўніцтва сетак і падвядзенне газу да прыватных жылых дамоў перадалі ПолацкГазБуду. Туды пераводам перайшлі працаваць двое супрацоўнікаў з Міёр. Увогуле для калектыву, што цяпер налічвае 40 работнікаў, гэты працэс прайшоў спакойна. Без работы ніхто не застаўся.
З 1 верасня назва прадпрыемства гучыць па-новаму—Міёрскі раён газазабеспячэння філіяла ВУ "Браслаўгаз" УП "Віцебскаблгаз". На пасаду начальніка прызначаны Канстанцін Анатольевіч Матэленак, а яго папярэднік Аляксандр Эдмундавіч Фяцковіч працягне працоўную дзейнасць у якасці дырэктара філіяла вытворчага ўпраўлення "Глыбокаегаз". Нягледзячы на пэўныя змены ў дзейнасці, галоўным для газавай гаспадаркі раёна застаецца забеспячэнне насельніцтва газам і абслугоўванне адпаведнага абсталявання. Самім газавікам, як і раней, у аднолькавых долях неабходны пастаянная сабранасць, павышаная адказнасць і бесперапыннае прафесійнае ўдасканаленне, бо нябачнае рэчыва, з якім даводзіцца мець справу, тоіць у сабе небяспеку, а таму пастаянна павінна быць пад кантролем. 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Миорская газовая служба отметит профессиональный праздник 6 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці 

 Павярнулі ручку, паднеслі запалку да фаеркі—і, калі ласка, газ да вашых паслуг. Кіпяціце ваду для кавы, варыце кашу ці смажце бульбу. Усё проста! Мы настолькі прывыклі да зручнасцей, у тым ліку і да блакітных пялёсткаў газу вакол фаерак пліты, што з цяжкасцю ўяўляем, як без гэтага абыходзіліся нашы бабулі і прабабулі. Газ у нашых дамах "жыве" на кухні ў плітах, "забраўся" ў батарэі і сагравае халоднымі вечарамі, пазбавіўшы гаспадароў ад неабходнасці нарыхтоўваць паліва і штодзень паліць у печы. За гэтымі выгодамі стаіць няпростая і адказная работа супрацоўнікаў газавай гаспадаркі.

 

Миорская газовая служба отметит профессиональный праздник —Асноўным напрамкам нашай дзейнасці было і застаецца безаварыйнае бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва газам,—адзначае дырэктар РВУ "Міёрырайгаз" Аляксандр Фяцковіч.—У нас людзі прыходзяць на работу працаваць, пастаянна павышаюць прафесійнае майстэрства, адольваюць атэстацыю.


Словы кіраўніка пацвярджаюцца фактамі. Брыгада аварыйнай службы ў складзе намесніка галоўнага інжынера Алега Грэцкага, вадзіцеля-слесара Сяргея Гайлеша і слесара Юрыя Аўласевіча заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе прафмайстэрства. У прызёрах яны другі год запар. Штогод добрыя вынікі на падобных спаборніцтвах паказваюць і іншыя супрацоўнікі. Утрымліваць высокія пазіцыі разам з пастаянным прафесійным удасканаленнем і багатым працоўным вопытам дапамагаюць асабістыя жаданне і зацікаўленасць.  Дарэчы, старанні і поспехі Юрыя Аўласевіча і Алега Грэцкага сёлета адзначаны ўзнагародамі УП "Віцебскаблгаз"—Ганаровай граматай і ўдзячнасцю адпаведна.Яшчэ адзін важны аспект дзейнасці газавай гаспадаркі раёна—работа з насельніцтвам.

 

Прамыя тэлефонныя лініі ў раскладзе працоўнага тыдня дырэктара філіяла значацца пастаянна. Апошнім часам найбольш пытанняў, звязаных са зменамі ў Правілах карыстання газам у быце, што ўступілі ў сілу 11 красавіка мінулага года. Адно з патрабаванняў Правіл у новай рэдакцыі—замяняць газавыя пліты старэй за 20 год. Сёлета за 7 месяцаў паставілі 490 новых пліт у дамах і кватэрах раёна, і работа ў гэтым напрамку працягваецца. Звяртаюць увагу на скрыні для балона, якія павінны быць выраблены з незгаральнага матэрыялу. Выкарыстоўваць драўляныя забараняецца.—У нас 9543 абаненты звадкаванага газу. Гэты газ—самы небяспечны. Дастаткова яго 2% у аб'ёме замкнутага памяшкання, каб адбыўся выбух. Да прыкладу, небяспечная канцэнтрацыя прыроднага газу—4,5%,—расказвае Аляксандр Эдмундавіч.—Мы прапануем насельніцтву пліты па цэнах завода-вытворцы. Добра зарэкамендавала сябе гандлёвая марка "Гефест". Зразумела, некаторым абанентам, асабліва пенсіянерам, у матэрыяльным плане памяняць пліту складана, аднак галоўнае—уласная бяспека. Бліжэй да халоднай пары характар тэлефонных званкоў мяняецца: тэрміны падключэння ўдакладняюць новыя спажыўцы прыроднага газу. Жадаючых забяспечыць сябе такімі камфортнымі ўмовамі таксама нямала.Да галоўнага інжынера Канстанціна Матэленка звяртаюцца не толькі па працоўных пытаннях.

 

Миорская газовая служба отметит профессиональный праздник Дэпутату раённага Савета даводзіцца вырашаць і іншыя.—Прыёмы грамадзян вяду на сваім працоўным месцы. Самыя частыя звароты наконт асфальтавання вуліц у прыватным сектары горада. Іх вырашэнне напрамую залежыць ад фінансавання,—гаворыць Канстанцін Анатольевіч.—Што да асноўнай дзейнасці, то перспектывы вялікія. Падводзіцца прыродны газ у Дзісне, у планах газіфікацыя Чэрасаў, не застанемся ўбаку ад будаўніцтва металургічнага завода. Словам, спраў хопіць.Аднак не газам адзіным жывуць супрацоўнікі прадпрыемства. Яны і спяваюць, і штогод радуюць жыхароў і гасцей горада яркімі кветкамі на акуратных клумбах, што ўпрыгожваюць тэрыторыю ля адміністрацыйнага будынка. Эстэтычнае афармленне ляжыць на плячах прыгожай паловы калектыву. Вырошчваннем расады, апрацоўкай і дызайнам клумб, доглядам за кветкамі і зборам насення займаюцца старшыня прафкама Аксана Аўласевіч, аператар Вольга Фяцковіч, кантралёр Алеся Каліноўская, галоўны бухгалтар Іна Голуб, бухгалтар Валянціна Урбан, прыёмшчыкі заказаў Алена Масла, Дзіна Юдзіцкая, Вольга Шамшур, прыбіральшчыца Алена Іванова. А творчую гордасць прыдпрыемства на спаборніцтвах раённага і абласнога ўзроўняў паспяхова абараняюць салісты Аляксей Конах і Дзіна Юдзіцкая.

 

Миорская газовая служба отметит профессиональный праздник У філіял РВУ "Міёрырайгаз" рэдакцыя газеты завітала напрыканцы жніўня, якраз напярэдадні змен у яго структуры і кіраўніцтве. Крокі да рэарганізацыі рабіліся паступова на працягу года. З 1 ліпеня права на будаўніцтва сетак і падвядзенне газу да прыватных жылых дамоў перадалі ПолацкГазБуду. Туды пераводам перайшлі працаваць двое супрацоўнікаў з Міёр. Увогуле для калектыву, што цяпер налічвае 40 работнікаў, гэты працэс прайшоў спакойна. Без работы ніхто не застаўся.З 1 верасня назва прадпрыемства гучыць па-новаму—Міёрскі раён газазабеспячэння філіяла ВУ "Браслаўгаз" УП "Віцебскаблгаз". На пасаду начальніка прызначаны Канстанцін Анатольевіч Матэленак, а яго папярэднік Аляксандр Эдмундавіч Фяцковіч працягне працоўную дзейнасць у якасці дырэктара філіяла вытворчага ўпраўлення "Глыбокаегаз". Нягледзячы на пэўныя змены ў дзейнасці, галоўным для газавай гаспадаркі раёна застаецца забеспячэнне насельніцтва газам і абслугоўванне адпаведнага абсталявання. Самім газавікам, як і раней, у аднолькавых долях неабходны пастаянная сабранасць, павышаная адказнасць і бесперапыннае прафесійнае ўдасканаленне, бо нябачнае рэчыва, з якім даводзіцца мець справу, тоіць у сабе небяспеку, а таму пастаянна павінна быць пад кантролем. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.