Авторизация
 

Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

 Прыказку, што не памыляецца той, хто нічога не робіць, прыдумалі не для газавікоў. У гэтай службе на першым месцы прафесійнае ўдасканаленне, высокая ступень адказнасці, строгая дысцыпліна. Разам з тым ёсць месца не толькі для працоўных поспехаў. Тут вітаюць творчасць і спорт.

ШТОГОД напярэдадні прафесійнага свята гутарым з кіраўніцтвам Міёрскага РГЗ пра надзённыя клопаты, дасягненні і перспектывы. Кожны раз ёсць пра што расказаць.


 — Год пачаўся з чаканай падзеі — пусцілі прыродны газ у Чэрасы. Будавалі газапровад па праграме дзяржпадтрымкі. Гэта значыць, 70% затрат аплочваліся з бюджэту, — гаворыць начальнік Міёрскага РГЗ Канстанцін Матэленак.—У планах на 2019-2020 гады працяг газіфікацыі Дзісны. Пабудуем восем кіламетраў газавых сетак і падвядзём блакітнае паліва амаль да ста дамоў. Таксама з дзяржпадтрымкай. Чакаюць сваёй чаргі Узмёны, Блажкі, Станулева, Павяцце. Там ужо створаны кааператывы. Гатовы забяспечваць газам будучы металапракатны завод. У ліпені спецыялісты ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” выканалі ўрэзку газаразмеркавальнай сістэмы “Міёры 2” на пастаяннай аснове ў магістральны газапровад. Цяпер сістэма можа падаваць газ і ў горад, і на завод. Падчас правядзення работ нашы супрацоўнікі сачылі за падачай газу, кантралявалі ціск, былі гатовы да няштатных сітуацый. Падобныя аперацыі праходзяць нячаста, гэта добрая праверка на прафесіяналізм і аператыўнасць.


 КОЖНЫ ДЗЕНЬ у Міёрскім РГЗ вырашаюць галоўную задачу — безаварыйна і бесперабойна забяспечваць газам абанентаў. Пастаянна сочаць за станам і спраўнасцю газавых сетак, пры дастаўцы балонаў праводзяць інструктажы з карыстальнікамі. За дзень машына з балонамі праязджае каля двухсот кіламетраў. Дабіраюцца да самых аддаленых куточкаў па не самых лепшых дарогах.


— Балоны дастаўляюць тры машыны. Маршруты распрацаваны так, каб раз на тыдзень абавязкова заехалі ў кожны населены пункт. Па Міёрах і Дзісне праязджаюць некалькі разоў на тыдзень,—расказвае Канстанцін Анатольевіч. — Транспарт абсталяваны навігацыяй, таму ў любы час можна прасачыць месцазнаходжанне. У будучым плануецца апавяшчаць абанентаў пра час дастаўкі балона праз смс-паведамленне.


ПРАФЕСІЙНЫЯ ўменні і навыкі міёрскія газавікі ўдасканальваюць не толькі ў працоўных буднях. Брыгада ў складзе старшага майстра Уладзіміра Максіменкі, слесара Юрыя Аўласевіча і вадзіцеля Сяргея Гайлеша кожны год паспяхова выступае на конкурсах прафмайстэрства. Сёлета вярнуліся з рэспубліканскага этапа з трэцім месцам. У дадатак да дыплома—паездка ў Аўстрыю на чатыры дні. І гэта яшчэ не ўсе заахвочванні за адказную работу, вернасць справе і самаўдасканаленне. Уладзімір Максіменка ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, а напярэдадні прафесійнага свята атрымаў званне “Ветэран прадпрыемства”. Яго ўдастойваюцца супрацоўнікі, якія бездакорна выконваюць службовыя абавязкі на працягу дваццаці год.


Разам з Уладзімірам Уладзіміравічам кагорту ветэранаў папоўнілі слесар Юрый Аўласевіч, вядучы бухгалтар Іна Голуб і вадзіцель Яфім Яроменак. Каб стаць “Ганаровым ветэранам прадпрыемства”, трэба аддаць газавай справе дваццаць пяць год і не мець нараканняў на работу. Вадзіцель аварыйна-дыспетчарскай службы Аляксандр Болтач гэтае званне заслужыў па праву.

 У спісе лепшых значацца
Працягнем пералік узнагарод да сёлетняга прафесійнага свята. З 45 работнікаў Міёрскага РГЗ адзначаны 15. Ганаровую грамату УП “Віцебскаблгаз” уручылі слесару Аляксандру Булгаку, удзячнасць аб’яўлена электрагазазваршчыку Вадзіму Маляўку. Партрэты начальніка Міёрскага РГЗ Канстанціна Матэленка і слесара Анатоля Азевіча на Дошцы гонару абласнога прадпрыемства. Ганаровую грамату ВУ “Браслаўгаз” атрымаў вадзіцель Сяргей Пупін. Удзячнасць аб’яўлена кладаўшчыку Дзмітрыю Удобкінку, слесару Аляксандру Юноку, кантралёру Аляксандру Матэленку. Дошку гонару філіяла папоўнілі партрэты вадзіцеляў Сяргея Гайлеша і Уладзіміра Курыловіча.
Прафесійнае свята для міёрскіх газавікоў пачалося 30 жніўня. У гэты дзень прайшла святочная ўрачыстасць у Браславе. 31 жніўня адправіліся на мерапрыемства ў Віцебск.

Кветкі, музыка, спорт
У працоўны час газавікі занятыя кожны сваімі клопатамі, а ў перапынках і пасля работы добраўпарадкоўваюць тэрыторыю, рэпеціруюць творчыя нумары, рыхтуюцца да спартыўных спаборніцтваў. І тут імкнуцца да высокіх вынікаў.


На конкурсе па добраўпарадкаванні, які праходзіў напярэдадні 9 мая, Міёрскаму РГЗ прысудзілі трэцяе месца. Для гэтага пастараліся кантралёр па ўліку газу Жанна Голуб і прыёмшчык заказаў Аксана Аўласевіч. За імі замацаваны абавязкі няштатных дызайнераў. Ажыццяўляць ідэі дапамагае слесар Яўген Плехтан. Яго ўмелыя рукі цэняць і ў Міёрах, і ў Браславе.


 За фізічную форму калектыву адказвае малады супрацоўнік Максім Антанёнак. Збірае каманды на раённыя спартыўныя спаборніцтвы. Скарбонка поспехаў поўніцца першымі месцамі.


Вакальныя і харэаграфічныя здольнасці газавікоў на кантролі ў Дар’і Шук. У Міёрскім РГЗ былы работнік культуры працуе амаль год. Рыхтуе творчыя нумары на раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці, на гарадскія мерапрыемствы і творчыя спаборніцтвы ў галіне газавай службы. Яе пастаянная група падтрымкі — Аляксей Конах, Дзіна Юдзіцкая, Дана Сабітнюк, Ігар Дзірко.


— Поспехі ў спорце і творчасці перш-наперш заслуга маладых работнікаў. Яны актыўныя, ініцыятыўныя. Імкнуцца да прафесійнага развіцця,— заўважае начальнік РГЗ. — Напярэдадні свята выказваю словы ўдзячнасці ўсяму калектыву за старанне, адказнасць, працавітасць. Жадаю здароўя, дабрабыту, пазітыўнага настрою і поспехаў ва ўсіх сферах жыцця. Асобныя віншаванні і пажаданні супрацоўнікам, якія шмат год аддалі газавай службе і цяпер на заслужаным адпачынку. З прафесійным святам, калегі і ветэраны!

Ветэраны міёрскай газавай службы
Валерый Барысавіч Булаўскі
Пётр Антонавіч Рачыцкі
Ала Аляксандраўна Недзведзь
Віктар Кірылавіч Грыневіч
Іван Уладзіміравіч Грыневіч
Антаніна Іосіфаўна Кукуць
Паўліна Генрыкаўна Жарніковіч
Ганна Захараўна Мятла
Сямён Іванавіч Барылка
Валянціна Іванаўна Жук
Зоя Леанідаўна Чарняўская
Мікалай Іванавіч Дзямід
Аляксандр Рыгоравіч Масейкін
Аляксей Аляксеевіч Латыш
Віктар Віктаравіч Маляўка
Фёдар Мікалаевіч Сцепулёнак
Таццяна Іванаўна Касатая
Аляксей Ніканавіч Шокель
Зоя Пятроўна Рагоўская
Валянціна Георгіеўна Урбан
Сафія Іванаўна Рудзёнак
Тамара Чаславаўна Мароз

ЛІЧБЫ:

Міёрскі РГЗ абслугоўвае 118 кіламетраў газавых сетак з прыродным газам, што паступае ў 1648 кватэр у 64 шматкватэрных дамах і ў 1685 памяшканняў у аднакватэрным жыллі. Балоны са звадкаваным вуглевадародным газам прывозяць 6 345 карыстальнікам.
На абслугоўванні арганізацыі два прамежкавыя газарэгулятарныя пункты і восем шафных, дзве групавыя ёмістыя ўстаноўкі ў Язне і Мурашках, з якіх паступае паліва ў 88 кватэр. 

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта