Праздник со слезами на глазах
gazeta 16-05-2012, 09:49 1 680 Навіны
Дзень Перамогі — адметная дата для кожнага з нас, асабліва для ветэранаў, сем’яў загінуўшых, працаўнікоў тылу, вязняў, якіх у Дзісне — 22. На жаль, толькі 10 змаглі ўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах. Іх запрасілі 9 мая раніцай у гарвыканкам, дзе за кубачкам гарбаты прыгадалі падзеі мінулых гадоў, пагутарылі пра паўсядзённыя справы. Затым на аўтобусе ў суправаджэнні матацыклістаў святочная калона рушыла да магілы загінуўшых воінаў-вызваліцеляў, дзе адбыўся мітынг з удзелам мясцовых жыхароў і гасцей горада. Сюды прыйшлі прадстаўнікі ад кожнага працоўнага калектыву, дэпутаты гарадскога і раённага Саветаў, члены выканкама.
Ветэранаў на ганаровых месцах у прэзідыўме віталі навучэнцы Дзісенскай сярэдняй школы. А затым шаноўныя госці завязалі чырвоныя гальштукі 15 вучням, што сталі піянерамі.
Гучала шмат цёплых падзячных слоў і пажаданняў у адрас удзельнікаў вайны. І кожны радаваўся, што ў нашай краіне, дзе ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці беларус, сёння мірнае неба над галовамі, людзі спакойна жывуць і працуюць, адпачываюць, будуюцца, ствараюць сем’і. Усё гэта стала магчымым праз самаахвяраванне тых, хто «сцяной» стаў на шляху захопнікаў, змагаўся за кожны кавалачак зямлі, бязлітасна помсціў за загінуўшых і стаў пераможцам.
Затым адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў. Пасля ветэранаў і ўсіх удзельнікаў мерапрыемства запрасілі на канцэрт у гарадскі Цэнтр культуры.
Дзісенскі гарвыканкам выказвае падзяку ўсім, хто аказаў садзеянне ў арганізацыі і правядзенні Дня Перамогі: камунальнай службе — за святочнае ўбранне горада, работнікам культуры і музычнай школы — за канцэртную праграму, кіраўніцтву ЛПДС «Дзісна» і лясгаса — за прадастаўлены аўтатранспарт, Мікалаю Глебавічу Панкрату з прыватнага музея «Эпоха Леніна» (г. Полацк) і дырэктару прадпрыемства «Аўтасервіс-Дзісна» Эдуарду Казіміравічу Цярэшку — за падарункі і святочны стол для ветэранаў. Свой добры ўнёсак зрабілі медыкі, работнікі адукацыі і міліцыя.
Дарэчы, напярэдадні 9 мая ўдзельнікі вайны атрымалі памятныя падарункі ад раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў, раённага савета ветэранаў, райваенкамата, Дзісенскага гарадскога Савета, замацаваных за ветэранамі вайны арганізацый.
Р. РАГОЎСКАЯ,
упраўляючы справамі
Дзісенскага гарвыканкама.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.