Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, у райцэнтры пачнуцца 9 мая ў 9.00 на плошчы ля РДК.
Тут адбудзецца святочнае пастраенне калон ад калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Яны адзначаць важнае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Затым пройдзе ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару. Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў уручыць узнагароды калектывам, якія названы лепшымі на Міёршчыне. Да абеліска ў гонар воінскіх часцей, што вызвалялі Міёршчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, будуць ускладзены вянкі і гірлянды.
Потым святочная калона скіруецца на плошчу Загінуўшых барацьбітоў, дзе адбудзецца мітынг, прысвечаны Дню Перамогі.
Жалобны мітынг-рэквіем з нагоды Радуніцы адбудзецца на гарадскіх могілках ля Дубашынскага Двара 14 мая. Яго ўдзельнікаў даставіць маршрутны аўтобус, рух якога плануецца з 10.30 да 11.30 ад плошчы ля РДК. Непасрэдна ўрачыстасць пачнецца ў 12.00 ля капліцы.