У памяць пераможцаў

У памяць пераможцаў
9 мая прадстаўнікі працоўных калектываў райцэнтра сабраліся на плошчы ля РДК. Святочныя ўрачыстасці пачаліся з ускладання вянкоў і гірлянд да памятнага знака ў гонар воінскіх часцей, што вызвалялі Міёры. Затым святочная калона рушыла на плошчу Загінуўшых барацьбітоў, дзе адбыўся мітынг-рэквіем. З прывітаннем да яго ўдзельнікаў звярнуўся старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Ён адзначыў поспехі, з якімі працаўнікі Міёршчыны сустракаюць светлае Свята Перамогі. Пра цяжкі шлях да гэтай падзеі гаварыў ваенны камісар С. І. Жабёнак. Землякам, якія набліжалі Перамогу, прысвяціў выступленне старшыня савета ветэранаў Ч. С. Кашкур. У ліку першых у гэтым ганаровым спісе франтавікі, Героі Сацыялістычнай Працы І. Е. Анісімаў і П. П. Кандрашоў. А ўвогуле тысячы жыхароў Міёршчыны змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах і на франтах, дапамагалі каваць Перамогу ў тыле.

У памяць пераможцаў
Удзячнасць абаронцам Айчыны ад цяперашняга маладога пакалення прагучала з вуснаў першага сакратара РК ГА БРСМ М. П. Кашкур. Лепшым прадстаўнікам падрастаючага пакалення старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў уручыў членскія білеты БРСМ.
На мітынгу ўшанаваны калектывы і працаўнікі, якія занялі першыя месцы ў У памяць пераможцаў
раённага выканаўчага камітэта адзначаны калектывы ААТ “Міёрскі камбікормавы завод” і “Дрыгучы”, УП ЖКГ і “Міёрскае ПМС”, раённага вузла электрасувязі, ПГУП “Міёрскі харчгандаль”, КПП “Павяцце”, СШ №3 і Новапагосцкай СШ-сада, Міёрскага ясляў-сада №1, Язненскага СДК, Чэраскага ФАПа, Павяцкага сельскага Савета, а таксама дырэктар ААТ “Дрыгучы” Антон Уладзіміравіч Радзіка, аператар па адкорму жывёлы ААТ “Міёрскі райаграсервіс” Лідзія Кандратаўна Пятрова, машыніст экскаватара ПМК-55 Іван Іванавіч Рагавы, паштальён з Чэрасаў Марына Іванаўна Кузняцова, начальнік аддзела “Белаграпрамбанка” Наталія Пятроўна Мятла, урач-хірург ЦРБ Іван Міхайлавіч Гарбачоў, трэнер-выкладчык ДЮСШ Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў і слесар гаргазу Юрый Вітальевіч Аўласевіч.
Прывітанне ветэранам падрыхтавалі юныя піянеры.
Удзельнікі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку. Да брацкай магілы і памятнага знака “Чорныя цюльпаны” ўскладзены вянкі і гірлянды.
Леанід МАТЭЛЕНАК.



Святочныя ўрачыстасці ў Дзісне адбыліся 8 мая. Звязана гэта з тым, што горад наведаў вядомы беларускі кампазітар і выканаўца Дзмітрый Смольскі.
Раніцай у будынку гарсавета адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва горада з ветэранамі. Пасля яе ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны на аўтамабілях наведалі памятныя мясціны, усклалі кветкі на магілы загінуўшых.
У 10 гадзін 30 хвілін пачаўся мітынг ля абеліска ў цэнтры горада. Сюды прыйшлі дэлегацыі працоўных калектываў, школьнікі, гараджане. Былі ўскладзены вянкі, гірлянды і кветкі. Урачысты момант — прыняцце ў піянеры.
Пасля завяршэння мітынгу для ветэранаў у гарадскім цэнтры культуры адбыўся канцэрт Д. Смольскага і групы “Талент”. Для былых абаронцаў Радзімы арганізаваны святочны стол.
Людвіг КАСАТЫ.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.