Авторизация
 

9 мая ў Міёрах

9 мая в Миорах Дзень Перамогі ў райцэнтры быў напоўнены сонечным святлом, пяшчотнай веснавой цеплынёй, першай зелянінай і атмасферай сапраўднага свята. 

Усё гэта разам сабрала на плошчы ля РДК надзвычай шматлікія дэлегацыі працоўных калектываў райцэнтра. І праграма для іх была вельмі насычаная. Пачалася яна  з ускладання вянкоў, гірлянд і жывых кветак да абеліска ў гонар воінскіх часцей, што вызвалялі райцэнтр ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З нагоды недалёкага Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на флагштоку ўзвіўся нацыянальны чырвона-зялёна-белы беларускі сцяг. Гонар узняць яго быў прадастаўлены муляру рамонтна-будаўнічага ўчастка ААТ "Міёрскі камбікормавы завод" Аляксандру Іосіфавічу Юршэвічу і настаўніцы Дварнасельскай дзіцячы сад-сярэдняя школа Жанне Мікалаеўне Сушко. Партрэты абодвух толькі што занесены на раённую Дошку гонару, адкрыццё якой стала наступным нумарам святочнай праграмы. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Валер'евіч Кузняцоў падзякаваў за самаадданую працу ўсім калектывам і працаўнікам Міёршчыны, а самым заслужаным, партрэты якіх занесены на раённую Дошку гонару, — уручыў ганаровыя ўзнагароды.

 

9 мая в Миорах Святочна ўпрыгожаная калона прайшла па вуліцах горада на плошчу Загінулых барацьбітоў. Мітынг, прысвечаны 68-й гадавіне Вялікай Перамогі адкрыў начальнік аддзела культуры Аляксандр Сяргеевіч Тронькін. Ля помніка воінам і партызанам, якія загінулі пры вызваленні раёна, ля Вечнага агню асабліва ўрачыста гучаў гімн. Аб вялікім значэнні Перамогі гаварыў, звяртаючыся да прадстаўнікоў працоўнай Міёршчыны, старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў, ён выказаў удзячнасць ветэранам, адзначыў ролю іх нашчадкаў у стваральнай мірнай працы і ўмацаванні абароназдольнасці краіны.

 

Пра доўгі шлях да Вялікай Перамогі напомніў раённы ваенны камісар Сяргей Іванавіч Жабёнак. Ён падкрэсліў, што гераізм, мужнасць нашых ветэранаў аказалася непераўзыдзенай у свеце да гэтых часін.

— Для нас вайна — гэта гісторыя, — гаварыла на мітынгу першы сакратар райкама ГА БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур. — Мы зберажом памяць і павагу да ветэранаў, мы будзем свята захоўваць мір, падараваны ў маі 45-га.

Да ўдзельнікаў мітынгу з прывітаннем звярнуліся юныя піянеры. І кладуцца да помніка гірлянды, вянкі, кветкі. Памяць паўшых ушанавана хвілінай маўчання.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Именины 19 октября 2020
Иван, Макар, Никанор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта