Авторизация
 

У Міёрах адзначылі 72-ю гадавіну з Дня Перамогі

В Миорах отметили 72-ю годовщину со Дня ПобедыАлена БАСІКІРСКАЯ 

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА

Даўно адгучалі апошнія выстралы, грознай і трагічнай Вялікай Айчыннай вайны. Але не зажываюць раны ў сэрцах. Сёлета адзначаем 72-ю гадавіну з Дня Перамогі. 9 мая па традыцыі прадстаўнікі працоўных калектываў раёна сабраліся на плошчы Леніна, усклалі кветкі, гірлянды і вянкі да помніка воінам-вызваліцелям, прайшлі шэсцем па вуліцы Кірава, паўдзельнічалі ва ўрачыстым мітынгу.

 

9 мая — дзень мужнасці, велічы і адвагі, дзень нашай памяці. Гэта свята згуртоўвае ля помнікаў і абеліскаў, у мясцінах, якія звязваюць нас з гераічнымі падзеямі страшных гадоў, каб яшчэ раз схіліць галаву і калені перад памяццю пра загінуўшых воінаў на франтах вайны, замучаных мірных жыхароў у тыле і засценках варожых лагераў. Яны паказалі ўсяму свету, што няма нічога даражэй за свабоду, спакойнае неба, мірнае і стваральнае жыццё. 

 

В Миорах отметили 72-ю годовщину со Дня ПобедыНапачатку міярчане сабраліся на плошчы Леніна ля раённага Дома культуры. Цырымонію адкрыў культработнік Васіль МЯДЗЮХА. Дзяржаўны сцяг узнялі адны з лепшых працаўнікоў раёна — слесар Сяргей КАСЕВІЧ і майстар ПМК-55 Валянціна МІХАЙЛАВА. Прадстаўнікі калектываў усклалі кветкі і вянкі да памятнага знака воінам-вызваліцелям.


Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар КУЗНЯЦОЎ узнагародзіў лепшых працаўнікоў, калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, якія асабліва вызначыліся па сацыяльна-эканамічных паказчыках і сёлета занесены на Дошку гонару. У іх ліку ААТ "Туркова", СУП "Цітова", Язненскае ПМС, Дзісенскі лясгас, раённы філіял аблпаліва, СШ №2, яслі-сад №2, цэнтральная раённая бібліятэка, Павяцкі ФАП, Новапагосцкі сельвыканкам.
Урачыстым шэсцем вялікая калона рушыла па вуліцы Кірава да Плошчы загінуўшых барацьбітоў. Школьнікі выстраілі жывы калідор і роту пачэснага каравулу. На лавачцы жмурылі вочы ад сонца вязні канцлагераў, удзельнікі тых жорсткіх часоў. Ім кветкі, бязмерная падзяка, поціскі рук і пацалункі… У раёне засталося 15 удзельнікаў вайны, але большасць з іх не мае сіл наведаць мерапрыемства. Усіх іх ветэранская арганізацыя на чале са старшынёй Чаславам КАШКУРАМ напярэдадні павіншавала дома.


В Миорах отметили 72-ю годовщину со Дня ПобедыПравёў цырымонію на Плошчы загінуўшых барацьбітоў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр ТРОНЬКІН. Са святам Перамогі павіншаваў старшыня райвыканкама. "Гэта самая страшная вайна, якую памятае чалавецтва, кожную пядзь зямлі нашы воіны захіналі ўласным сэрцам. У радах Савецкай арміі змагаліся больш за мільён беларусаў, ва ўмовах акупацыі вялі барацьбу партызаны і падпольшчыкі. З вайны не вярнуліся дзве з паловай тысячы ўраджэнцаў Міёрскага раёна", — гаварыў Ігар Кузняцоў.


Ваенны камісар раёна Сяргей ЖАБЁНАК таксама павіншаваў прысутных з Вялікім святам. Адзначыў, што крывапралітная вайна працягвалася 1418 дзён, па сваіх маштабах і жорсткасці сусветная гісторыя такога не ведала. Народы Савецкага Саюза страцілі больш за 27 мільёнаў жыхароў, наша краіна--каля трох мільёнаў. Фашысцкія войскі не далічыліся больш за 15 мільёнаў ваеннаслужачых. За першы год Другой сусветнай вайны фашысцкая Германія заваявала амаль усю Еўропу і страціла 39 тысяч сваіх салдат і афі-цэраў, а пры нападзенні на Савецкі Саюз толькі за першыя восем дзён парадзела на 23 тысячы.


З прывітальным словам ад імя моладзі выступіла вучаніца СШ №2, старшыня маладзёжнай Палаты раёна Юлія КРУК. Узнёслыя вершы чыталі самыя юныя ўдзельнікі мітынгу з СШ №2, а вучаніца гарадской базавай Аляксандра ГЛЕБКА стала найярчэйшай зорачкай свята. У гімнасцёрцы і пілотцы яна расказала, як ідзе са сваім прадзедам на Свята Перамогі. Дзядуля ў франтавым фрэнчы, даўно пажоўклым, але па-ранейшаму ярка блішчаць узнагароды. А дзяўчынка нясе маленькі сцяжок, менавіта ён — праўнук Перамогі.


Міярчане па прыкладзе акцыі "Бессмяротны полк" прынеслі на мітынг партрэты сваіх родных. Аляксандр БАРЭЙКА трымаў фотаздымак бацькі Ігнація Сямёнавіча, які служыў камандзірам партызанскага атрада на полацка-лепельскай зоне. Франтавік атрымаў баявыя раны, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга і Чырвонай зоркі. Непадалёк ад абеліска на Полаччыне, дзе яго партызанскі атрад разграміў нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Ігнацій Сямёнавіч пабудаваў хату і стварыў сям'ю. Памёр больш за 50 гадоў таму ад невылечнай хваробы.


В Миорах отметили 72-ю годовщину со Дня ПобедыПрадстаўнікі працоўных калектываў усклалі вянкі і гірлянды да брацкай магілы і помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Па традыцыі памяць пра загінуўшых воінаў ушанавалі хвілінай маўчання. Благачынны міёрскай акругі, протаіерэй Віктар ВАБІШЧЭВІЧ правёў святую службу ў капліцы Аляксандра Неўскага.


У маі 1945-га над Рэйхстагам развяваўся чырвоны сцяг савецкай Перамогі над фашысцкай Германіяй. Як сімвал і прыклад усяму свету, што вераломства, жорсткасць і несправядлівасць будуць пакараны. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта