Наталья Кочанова совершила рабочую поездку на металлопрокатный завод на Миорщине

 16 жніўня Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава наведала Міёрскі раён. Асноўным аб’ектам яе рабочай паездкі стаў металапракатны завод. 

Наталля Іванаўна пазнаёмілася з ходам будаўнічых работ, пабывала на асноўных аб’ектах будучага прадпрыемства. Потым з кіраўнікамі раёна, інвестпраекта і ММПЗ прааналізавала ход рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і выканання ўказанняў Прэзідэнта.


Дарэчы, перад гэтым Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта прыняла ўдзел у пасяджэнні Браслаўскага райвыканкама, на якім разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Выказала меркаванне, што турыстычны патэнцыял Браслаўшчыны неабходна актыўна развіваць. Гэта можа прыносіць сур’ёзны прыбытак. Такі напрамак дзейнасці ў пэўнай меры актуальны і для нашай Міёршчыны.

Фота аўтара.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.