Авторизация
 

Міёрскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз адзначае прафесійную дату

 Згодна з указам Прэзідэнта ад 12.03.2018 года, дата 22 красавіка вызначана прафесійным святам — Днём судовага эксперта. Пяць год таму ў гэты дзень быў падпісаны Указ “Аб утварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь”.

 Работа ў судовых экспертаў асаблівая. Маюць справу з тым, ад чаго многія страчваюць прытомнасць. Працуюць на месцах злачынстваў, дапамагаюць вызначыць абставіны і выйсці на след зламыснікаў, устанаўліваюць прычыны смерці людзей, вывучаюць пабоі і раны на целе жывых. Ад заключэння экспертаў у многім залежыць, якое пакаранне панясе злачынца.

Важкае слова эксперта

СТРУКТУРНАЕ падраздзяленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ) — Міёрскі міжраённы аддзел. Дзейнічае на тэрыторыі Міёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў і складаецца з двух экспертна-крыміналістычных і двух сектараў судова-медыцынскіх экспертыз.
Чым займаюцца спецыялісты аддзела. Па пастановах з мясцовых падраздзяленняў Следчага камітэта або раённых аддзелаў унутраных спраў, па вызначэнні суда праводзяць судова-медыцынскія і крыміналістычныя экспертызы. На платнай аснове — па зваротах грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб. Ажыццяўляюць нагляд за якасцю аказання медыцынскай дапамогі ўстановамі аховы здароўя. Выязджаюць на месцы здарэнняў, дапамагаюць следчым.


 З ДНЯ ўтварэння Міёрскага міжраённага аддзела ДКСЭ яго ўзначальвае падпалкоўнік юстыцыі Міхаіл Закрэўскі. Раней праходзіў службу ў экспертна-крыміналістычным падраздзяленні РАУС. Капітан юстыцыі Сяргей Багдановіч  працаваў у сістэме Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. З 2014 года заняты крыміналістычнымі экспертызамі ў экспертна-крыміналістычным сектары ў Міёрах. На месцы злачынстваў старшы эксперт здымае адбіткі пальцаў, вызначае, якім чынам зламалі дзвярны замок, вывучае адбіткі абутку, малюнкі аўтамабільных шын і іншае. Чым хутчэй і дакладней зробіць вывады, тым менш шанцаў у зламысніка застацца невядомым.

Будні ў гумовых пальчатках

СЕКТАР судова-медыцынскіх экспертыз па Міёрскім раёне размяшчаецца ў аднапавярховым будынку на тэрыторыі раённай бальніцы. Спецыялісты вывучаюць гематомы і раны на целе пацярпелых ад хуліганаў ці хатніх тыранаў, праводзяць судова-медыцынскія даследаванні трупаў. Іх рабочыя інструменты—рукі ў гумовых пальчатках, металічная лінейка і ўпакоўкі офіснай паперы.


 — Напрыклад, прыводзяць жанчыну, якую пабіў муж ці сужыцель. Бяру лінейку і вымяраю межы крывападцёкаў. Калі на целе ёсць раны, трэба вызначыць іх краі і глыбіню. Усё гэта фіксуе на паперы лабарант. Вызначаю механізм нанясення цялесных пашкоджанняў, ступень іх цяжкасці,—расказвае пра будзённыя справы начальнік сектара, дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт Ніямаддзін Асланаў. — Выязджаю на месцы здарэнняў з гібеллю людзей. Трэба ўстанавіць прычыну і час смерці. Апошняе толькі ў кіно вызначаюць да хвіліны. На справе лічым гадзіны.


Ніямаддзін Фуад аглы — самы малады супрацоўнік сектара. Родам з Азербайджана, вучыўся ў Віцебскім медыцынскім універсітэце. Стажыраваўся ў Мінску, працаваў у Наваполацку, апошнія паўгода — у Міёрах. Сваю справу не лічыць незвычайнай. Трэба ставіцца да яе як да службовых абавязкаў і выконваць якасна.


 ТАКОЙ думкі прытрымліваюцца лабарант Святлана Стома і санітары морга Вольга Малеева і Вольга Кашыра. Ва ўсіх працоўны стаж налічвае 12-13 год. Святлана Анатольеўна пачынала ў Дзяржаўнай службе медыцынскіх судовых экспертыз. З утварэннем камітэта судовых экспертыз абавязкі не змяніліся.


— Часцей абследуем ахвяр сямейнага гвалту. Пасля святаў і выхадных зваротаў больш, — гаворыць Святлана Стома. — Судова-медыцынскае даследаванне трупаў праводзіцца, калі невядомы абставіны смерці ці яна была гвалтоўнай. Гэта значыць забойства, самазабойства ці няшчасны выпадак.


 Для сябе лабарант вядзе ўлік. Напрыклад, ў 2016 годзе правялі 75 экспертыз у адносінах да пацярпелых і 23 судова-медыцынскія даследаванні трупаў. У 2017-м — 153 і 43 адпаведна. Сёлета за першыя тры месяцы — 27 і 16. За апошнія два гады рэгістравалі па два выпадкі атручвання этылавым спіртам, сёлета іх ужо два.


ПРА сваю работу супрацоўнікі сектара судова-медыцынскіх экспертыз гавораць лёгка, нібы пераказваюць кінасюжэт.

Спецыфіка дзейнасці не заганяе ў дэпрэсію і не ўплывае на пазітыўны лад мыслення. Для таго трэба валодаць псіхалагічнай устойлівасцю і ўмець абстрагавацца ад абставін. Гэта важныя прафесійныя якасці для работнікаў падраздзяленняў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. У тым ліку і для вадзіцеля Віктара Грыгор’ева. Ён аператыўна дастаўляе супрацоўнікаў на месцы здарэнняў і на адрасы службовых камандзіровак, выконвае шэраг гаспадарчых спраў.


— Кожны супрацоўнік Міёрскага міжраённага аддзела ДКСЭ уносіць важны ўклад у агульную справу, узорна выконвае службовыя абавязкі,  — гаворыць начальнік Міхаіл Закрэўскі. — Напярэдадні прафесійнага свята выказваю ўсім удзячнасць за працу і жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, запасу цярплівасці і пазітыўнага настрою.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Міёрскім
міжраённым аддзелам ДКСЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 848
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 636
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта