Чем поможет комитет судебных экспертиз
gazeta 5-04-2014, 17:19 0 Навіны
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях праводзіў 28 сакавіка начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, падпалкоўнік юстыцыі Юрый Анатольевіч Шчацько. З пытаннем пра афармленне ва ўласнасць пабудоў і зямельнага ўчастка да яго звярнулася жыхарка райцэнтра.
— Гэта не зусім у нашай кампетэнцыі, — адзначыў потым Юрый Анатольевіч. — Аднак жанчыне растлумачылі, што пры ўзнікненні праблем з ацэнкай маёмасці і зямлі, камітэт дапаможа. Будаўніча-тэхнічную экспертызу мы праводзім.
Усяго абласным упраўленнем выконваецца больш за 40 відаў экспертыз: судова-медыцынскія, крыміналістычныя, аўтатэх-нічныя і многія іншыя. За першае паўгоддзе дзейнасці ў вобласці было выканана больш за 25 тысяч экспертыз і даследаванняў. Практычна ўсе — ва ўстаноўленыя тэрміны.
Звяртацца за дапамогай экспертаў могуць як прадпрыемствы, установы, арганізацыі, так і прыватныя асобы. Спектр платных паслуг для грамадзян шырокі. Да прыкладу, актуальнай з'яўляецца генатыпаскапічная экспертыза, якая дапамагае вызначыць бацькоўства. Кошт такой паслугі каля аднаго мільёна двухсот тысяч беларускіх рублёў. Як заўважыў Юрый Анатольевіч, у параўнанні з суседнімі дзяржавамі, такая цана даволі прымальная.
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь дзейнічае з 1 ліпеня мінулага года. У вобласці камітэт прадстаўлены упраўленнем, дзевяццю міжраённымі і адным раённым аддзеламі. У склад міёрскага міжраённага аддзела ўваходзяць аддзел медыцынскіх судовых экспертыз, сектар судова-хімічных экспертыз у нашым райцэнтры і сектар судова-медыцынскіх экспертыз у Верхнядзвінскім раёне.
Як заўважыў Ю. А. Шчацько, выязныя прыёмы ў раёнах уваходзяць у пастаянную практыку абласнога ўпраўлення. З часам іх плануецца праводзіць часцей.
Кацярына СУРАВЕЦ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.