Экспертизы по установлению отцовства проводятся в Витебске

 Экспертызы па ўстанаўленні бацькоўства  праводзяцца ў Віцебску з 2014 года. Раней на гэта патрабавалася рашэнне суда або згода бацькоў, пацверджаная дагаворам. Прысутнасць у лабараторыі ўсіх зацікаўленых асоб — бацькі, маці і дзіцяці — была абавязковай. Цяпер можна правесці экспертызу на ўмовах ананімнасці.

Такая экспертыза не мае юрыдычнай сілы ў судзе. Аднак дае магчымасць атрымаць інфармацыю пра аднаго з бацькоў без яго ведама.


Перш-наперш трэба звярнуцца ў лабараторыю аддзела судова-біялагічных і судова-генетычных экспертыз па адрасе г. Віцебск, вул. Свідзінскага, 7, напісаць заяву, скласці дагавор. Папярэдні запіс па нумары 8 0212 49 55 42. Матэрыял для даследавання заяўнік адбірае сам у дамашніх умовах.


Каштуе экспертыза двух матэрыялаў (напрыклад, дзіцяці і яго магчымага бацькі) 197,33 рубля для грамадзян Беларусі, 258,31 — для іншаземцаў. Сродкі пералічваюцца на рахунак Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праз аддзяленні Беларусбанка.
У Віцебскай вобласці такія экспертызы праводзяцца толькі ў адносінах да бацькоў і дзяцей. Кроўныя сувязі з бабулямі і дзядулямі, іншымі сваякамі ўстанаўліваюць у цэнтральным апараце Дзяржкамітэта ў Мінску.

Фота для ілюстрацыі.
Н. АСЛАНАЎ, начальнік сектара
судова-медыцынскіх экспертыз
Міёрскага міжрайаддзела ДКСЭ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.