Авторизация
 

Якія тавары прапануе "Міёрыгандаль" для школьнікаў

 Хутка пачнецца навучальны год. Новая вопратка, рукзак і пісьмовыя прылады — неабходныя атрыбуты. Рэдакцыя пацікавілася, якія тавары прапануе "Міёрыгандаль", і зазірнула ў "Дзіцячы свет".


Аддзел "Дзіцячы свет" універмага паўмесяца як перамясціўся ў секцыю адзення і абутку, якая цяпер называецца "Для ўсёй сям'і". Канцылярскія тавары пасяліліся ў "Галантарэі". Ад перамены месца колькасць і якасць не памяняліся.


У аддзеле "Для ўсёй сям'і" багаты выбар вопраткі для школьнікаў усіх памераў — ад 30-га да 46-га, у хлапечым варыянце — яшчэ больш.


Выбіраем спадніцу. Іх цэлы рад, але на кожны памер — розная мадэль. "Інакш толькі 500 спадніц мелі б", — тлумачыць прадавец Вольга Шокель і далей дэманструе асартымент. З сарафанамі ў адносінах мадэляў-памераў такая ж сітуацыя. Тым не менш, іх выбар вялікі, прыемная цана ад 11 рублёў. Іх, як і спадніцы, шые салігорская "Калінка". Касцюмчыкі на дзяўчынак ёсць з сарафанамі і без. Двойка каштуе ад 55 рублёў, камізэльку можна купіць асобна за 15. Асабліва багаты асартымент блузак ад 13 рублёў.


На хлопчыкаў шые адзенне бабруйская "Славянка". На касцюмчык давядзецца выдаткаваць ад 60 рублёў, прыгожыя туфлі фірмы "Марка" каштуюць ад 70-ці. Красоўкі таксама фірменныя. Спартыўныя касцюмы ад "Світанка". Кашулі ўсіх колераў вясёлкі, гальштукі, гольфікі і трыкатажныя світары. Апрануцца можна цалкам. Асартымент неўзабаве папоўніцца ранцамі ад беларускай фірмы "Галантэя", новымі мадэлямі абутку.


Ва ўнівермаг заходзяць школьнікі з бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Гарачы сезон звычайна ў другой палове жніўня. Аднак ужо прыглядаюцца і прыцэньваюцца. Насця Каськевіч без пяці хвілін шасцікласніца СШ №3 імя Я. Томкі. Выбірае спадніцу або сарафан. Яе бабуля Лілія Сівіцкая ўпэўнена, што рыхтавацца да школы цяпер самы час. "Набылі блузку, выбіраем астатняе. Купляем часам і на рынку. Але вельмі люблю рэчы якасныя, з акуратным пашывам, беларуская вытворчасць не падводзіць", — указвае на швы пакупніца.
Колькі прыблізна каштуе сабраць дзіця ў школу? Прадавец Вольга Шокель падлічвае на калькулятары. У рахунак возьмем сярэдні цэнавы дыяпазон. Касцюм 60 р.+кашуля 20 р.+туфлі 74 р.+красоўкі 45 р.+спартыўны касцюм 35 р. Калі дадаць канцылярыю і іншыя неабходныя аксесуары, то атрымаецца каля 300 рублёў.


 "Міёрыгандаль" падтрымлівае свайго кліента, заахвочвае. Так, на пакупку ад 100 рублёў дзейнічае растэрміноўка. На школьны тавар ёсць спецыяльныя акцыі, прадугле-джаны зніжкі шматдзетным сем'ям, меншыя цэны па праграме "Шчаслівая нядзеля". Прымае ўнівермаг папярэднія заказы. З пачатку жніўня насупраць гандлёвай плошчы ля былога хлебнага магазіна працуе адкрыты павільён з канцылярыяй і адзеннем. Па нядзелях школьны кірмаш "прыпаркуецца" на гарадскім рынку ў райцэнтры.


У міёрскім дзяржаўным гандлі можна прыгожа апрануцца. Магчыма падабраць пакупкі для любога кашалька. Верагодна, што асобныя тавары на кірмашах, у прыватнікаў можна купіць танней. Ёсць адно АЛЕ: універмаг гарантуе якасць. 

Мовай лічбаў

У цэлым па краіне ў 2015 годзе экіпіроўка школьнікаў пачатковых класаў каштавала ад 150 да 580 у дэнамінаваных рублях, старшакласнікаў — ад 190 да 700. У 2016-ым за набор для вучня малодшых класаў плацілі ад 170 да 700 рублёў, для старшакласніка — ад 220 да 840 рублёў. Сёлета зборы ў школу пачаткоўцаў абыдуцца ад 175 да 735 рублёў, старшакласнікаў — ад 230 да 870 рублёў.


Сямейную арыфметыку падлічылі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Сума расце. У адрозненні ад пакупніцкай здольнасці многіх бацькоў. Таму марафон "збяры дзіця ў школу" трэба пачынаць загадзя, пакуль ёсць магчымасць без цяжкасці знайсці прымальны па цане варыянт.

На заметку
У беларускіх вытворцаў цэны на дзіцячае адзенне ніжэй, чым у замежных, якасць на даволі высокім узроўні і тканіны ў асноўным натуральныя.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта