Магазин хотя без названия, да радует собой
gazeta 4-07-2015, 15:05 0 Навіны
4 ліпеня — Дзень кааперацыі
У магазіне ў Наўгародах вялікай чаргі няма, але дастаткова шматлюдна: пакупнікі сюды прыходзяць за патрэбным таварам, якога тут на любы густ. Прывабная і звонку, і знутры, з сучасным рамонтам, вясковая гандлёвая кропка прыемна радуе вока і карэннага наўгарадчаніна, і заезджага госця.
Рэдакцыя завітала без запрашэння і папярэджання. Маўляў, рабіць кантрольную закупку. Праўда, вяскоўцы крыху здзівіліся візіту прэсы, але моцна не збянтэжыліся, бо зусім няма падставы. У магазіне прыбрана, паветра свежае, акуратна раскладзены асартымент, які, яшчэ раз адзначу, вельмі багаты для сяла.
Тут можна купіць усё, акрамя цыгарэт. На паліцах стаіць цукар, прычым у даволі гарачы час, калі гаспадыні гатуюць нарыхтоўкі на зіму. Мясныя вырабы міёрскія (завозяць два дні на тыдні) і віцебскія (кожны чацвер). Напрыклад, салямі трох відаў: кракаўская, мінская, мускатная. Сасіскі, сардэлькі, ветчына... Цэны прымальныя—ад 34000 рублёў. Кісла-малочныя прадукты абнаўляюцца тры разы на тыдзень. Выбраць можна як з полацкіх, і так і знакаміты брэнд—"Савушкін прадукт". Цэнавы дыяпазон шакаладных цукерак—ад 50 (кароўкі) да 91 тысячы. Амаль усе ласункі—камунаркаўскія. Ёсць расійскія-крэм-бруле. 10 відаў карамелек ад 36600 да 46000. Шакаладкі як айчынныя "Родны кут", так і расі-йскія "ДАВ". Лідскія вырабы стаяць у спецыяльна выдзеленым вытворцам халадзільніку, які поўніцца квасам, сокаўтрымліваючымі напоямі, півам, сідарам, мінеральнай вадой. Сок—пяці гатункаў. Самую танную гарэлку "Блакітны край" віцебскіх вытворцаў тут можна набыць за 63100, а самую дарагую—за 78300. Чай—чорны, зялёны, рассыпны і ў пакеціках, 4 віды кавы—растваральнай і молатай, ёсць і прыродная—цыкорная, што па эфекце супакойвае і толькі спрыяе здароўю. Вельмі багаты выбар рыбы—прычым і соленай, і свежай, і вэнджанай. Думаю, не ў кожным вясковым магазіне знойдзецца і мінтай, і мойва, і свежы сельдзь, і путасу… Радуюць далікатэсы—каўбаскі для грыля, замарожаная гародніна. Пельмені ў асартыменце міёрскія—19500 за ўпакоўку, варта падтрымліваць родных вытворцаў, але і выбар трэба прадастаўляць. Фарш віцебскі каштуе 65100. Хутка з'явіцца браслаўскі—курыны, а таму таннейшы. Наогул, ён карыстаецца большым попытам. Свежыя памідоры (25 тысяч рублёў) і агуркі, а таксама кансерваваныя вырабы, цэлы маразільнік марожанага.
Хлеба выбар тут небагаты, хаця купіць можна. Прывазныя дні—серада, пятніца, нядзеля. Мы завіталі ў аўторак, таму не дзіўна. Як патлумачыла загадчыца, стараюцца завозіць столькі, каб амаль цалкам рэалізоўваўся без вяртання. Практычны падыход важны ў любой справе.
Немаўлят у Наўгародскай акрузе нямнога, але харчаванне для іх дастаткова багатае—кашы, сок, мясныя кансервы ад гомельскага "Белакта"…
Хочаце абнавіць жыллё—калі ласка! Вам танная (ад 27 да 34000), трох гатункаў шпалера, фарба для падлогі. У продажы ацынкаваныя вёдры, пластмасавыя тазы, посуд. Бялізна—у асноўным брэсцкая. Майкі мужчынскія ад 34 да 178000. Пасцельны набор можна набыць у залежнасці ад памеру ў дыяпазоне 300 тысяч. Ёсць прасціны, навалачкі і ў асобным варыянце. Будаўнічыя матэрыялы, школьныя прыналежнасці, парфюмерыя (шырока прадстаўлена і расійская), прадметы аса-бістай гігіены, фарба для валос, пральны парашок—для ручнога мыцця, аўтамат, дзіцячы, угнаенні. І нават у асартыменце мастацкая літаратура, альбом "Зачараванне міёрскага краю", атлас Беларусі, дзіцячыя расфарбоўкі. Аднак гэты аддзел попытам карыстаецца менш за ўсё.
Займаюцца прадаўцы прыёмам заявак, напрыклад, можна заказаць бытавую тэхніку.
—А рытуальныя рэчы?—пытаюся. Яны тут заўсёды ў асартыменце, проста не выстаўлены, толькі цэннікі, тлумачыць мне загадчыца Валянціна Марозька. У гэтым магазіне яна занята з 18-ці гадоў, а зараз ёй—51. Адданасць прафесіі ўражвае. Сюды прыйшла адразу пасля заканчэння Полацкай гандлёвай навучальнай установы. Прадавец Валянціна Клімпуш таксама тут работнік з вопытам, прадае каля 10 гадоў. Па графіку павінны працаваць праз дзень, але стараюцца быць удваіх, бо так зручней: адзін накладае, падносіць, другі разлічвае. Праца спорыцца: пакупнік задаволены хуткасцю, прадаўцы—яго добрым настроем. Застаецца пажадаць, каб у наўгарадчан было больш грошай.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.