Авторизация
 

На стале іх вялікасць журавіны!

На столе её высочество клюква!
Жэле

 

Журавіны-1 шклянка, вада-2 шклянкі, цукар-1/2 шклянкі, жэлацін-1 ст. лыжка.

 

Ягады прамываем, абсушваем, адціскаем сок праз марлю. У шклянцы гарачай вады разводзім жэлацін. Ягадныя выцісканні абдаём кіпнем. Заліваем іх двума шклянкамі гарачай вады і варым 8-10 хвілін. Яшчэ раз адціскаем. Да адвару дадаём цукар.

Зноў кіпяцім ягадны адвар, дадаём туды адціснуты сок і разбухлы жэлацін. Варым, пакуль ён не растварыцца. Разліваем па кубачках, ахалоджваем, затым ставім у халадзільнік, хай застыне поўнасцю.

 

 

На столе её высочество клюква!
Ягады ў цукры

 

Журавіны-500 г, цукровая пудра-500 г, яйко (бялок)-1 шт.

 

Адабраць цэлыя буйныя ягады, прамыць і абсушыць на папяровым ручніку.

Бялок злёгку ўзбіць, выліць у міску, дадаць журавіны і ўсё акуратна змяшаць. Перасыпаць ягады на сіта, каб лішні бялок сцёк. Цукровую пудру рассыпаць па паверхні дошкі або плоскай талеркі і пакласці зверху частку ягад. Пальцамі катаючы журавіны сачыце, каб кожная ягадка пакрылася слоем цукру.

 

 

 

 

 

 На столе её высочество клюква!
Салата

 

2 кг капусты, ? шклянкі солі, 2 кіслыя яблыкі, 3 морквы, 2 цыбуліны, па 100-150 г разынак і чарнасліву, 2 зубкі часнаку, прапушчаныя праз часночніцу, 1 стакан журавін.

 

Марынад: 1 л вады,  па 1 шклянцы цукру, алею і воцату.

 

Капусту тонка накрышыць і перацерці з соллю. Яблыкі і моркву нацерці на тарцы. Лук здрабніць. Дадаць разынкі, чарнасліў і журавіны. Закіпяціць марынад і заліць ім салату. Даць пастаяць 15 хвілін.

 

 

 

 

На столе её высочество клюква!
Пірог

 

Маргарын-150 г, цукар-2/3 шклянкі, яйкі-5 штук, мука-1,5 шклянкі, разрыхляльнік цеста або сода-1/2 чайнай лыжкі, журавіны-150 г, яблыкі-1 шт.

 

Змешваем размякчаны маргарын і цукар. Кладзём 2 яйкі і тры жаўткі. Узбіваем міксерам. Дадаём частку мукі і разрыхляльнік, добра размешваем. Журавіны абвальваем у астатняй муцэ і дадаём гэтую сумесь у цеста.

Выкладваем цеста ў форму для выпякання. Упрыгожваем пірог яблыкамі і ставім у духоўку.

 

 

 

 

 На столе её высочество клюква!
Кісель з узбітымі вяршкамі

 

Журавіны-1 шклянка, цукар-1 шклянка, крухмал-3-4 сталовыя лыжкі, вяршкі-1 шклянка.

 

Ягады прамыць, расціснуть драўлянай лыжкай у каструлі, якая не акісляецца. Атрыманае пюрэ заліць халоднай кіпячонай вадой (1:1), размяшаць. Адціснуць сок, а ў мякаць наліць гарачай вады (1:5) і кіпяціць 5 хвілін. Адвар працадзіць праз сіта, дадаць цукар і закіпяціць зноў. Крухмал развесці ў халоднай вадзе і ўліць, пастаянна размешваючы, у кіпячы адвар. Дадаць сок, усё размяшаць і ахаладзіць. Тлустыя вяршкі астудзіць, узбіць да густой пены і пакласці зверху на кісель.

 

 

 

 

 

 

На столе её высочество клюква!
Мачоныя ягады

 

Засыпаць ягады у посуд, дадаць 2,5 л халоднай кіпячонай вады, каб яна злёгку пакрывала журавіны. Замест вады можаце прыгатаваць сіроп: 2,5 л вады, 5 ст. лыжак цукру, 1 ст. лыжку солі. Пракіпяціць яго, астудзіць і заліць ягады. Можна дадаць карыцу, душысты перац або антонаўскія яблыкі.

 

 

 

 

 

 

На столе её высочество клюква!
Дэсерт

 

Бананы-4 шт., журавіны-100 г, клубніцы-100 г, лімон-1/2 шт.

 

Адзін банан і палову лімона наразаем кубікамі і замаражваем у маразілцы. Калі клубніцы і журавіны свежыя, іх таксама адпраўляем у маразілку на 5-6 гадзін.

Замарожаныя клубніцы кладзём у блэндэр і дадаём 1 свежы банан. Здрабняем, раскладваем масу ў шклянкі і ставім у халадзільнік. Тое ж самае робім з замарожанымі лімонам і  свежым бананам. Раскладваем другі слой дэсерта па шклянках. Трэці слой-журавіны з бананам-апошні. Выкладваем і яго ў посуд, ставім смакату ў халадзільнік на 15-20 хвілін, пасля ўпрыгожваем яе лісцікам мяты.

 

 

 

 

 

На столе её высочество клюква!
Ліманад

 

Журавіны-3/4 шклянкі, цукар-1/2 шклянкі, газіраваная вада-1 л, цэдра лімона-на смак.

Журавіны расціснуць драўлянай лыжкай, сок працадзіць праз марлю або выціснуць сокавыціскалкай, дадаць цукар і газіраваную ваду. Можна пакласці кавалачкі свежай лімоннай цэдры.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На столе её высочество клюква!
Морс

 

Журавіны-1 шклянка, вада-1,5 л, цукар на смак.

Журавіны прамыць і апусціць на 2-3 хвіліны ў кіпячую ваду, пасля ягады расціснуть лыжкай і пракіпяціць сумесь 5-10 хвілін.

Вылавіць ягады і працерці праз сіта. Сок працадзіць і выліць у каструлю. Даць морсу закіпець, пасля дадаць цукар або мёд. Пакінуць настойвацца на 1-2 гадзіны. Падаваць ахалоджаным.

 

 

 

 

 

 

 

 

На столе её высочество клюква!
Смажаная курыца

 

Курыца-700 г, журавіны-2 шклянкі, цыбуля-1 галоўка, алей для абсмажвання, цукар, перац молаты духмяны-на смак.

Журавіны здрабніць, працерці праз сіта. Сок разбавіць вадой, дадаць крыху цукру і перцу.

Курыцу парэзаць на невялікія кавалачкі разам з касцямі. Разагрэць патэльню, дадаць крыху алею, пакласці курыцу. Цыбулю здрабніць, дадаць да мяса, прыправіць соллю і абсмажваць да гатоўнасці.

Курыцу зняць з агню, выліць журавінавы сок, накрыць шчыльна крышкай і пакінуць на 10-15 хвілін. Падаваць страву гарачай, упрыгожаную журавінамі.

 

 

 

 

 

 

На столе её высочество клюква!
Марожанае

 

Журавіны, цукар, любое марожанае, лісцікі мяты-усё на свой смак.

Здрабняем ягады ў пюрэ, змешваем яго з марожаным. Масу выкладваем у формы і ставім у маразілку на 1,5 гадзіны. Дастаём, упрыгожваем лісцікам мяты.

 

 

 

 

 

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта