Праздничные сюрпризы
gazeta 18-12-2013, 15:14 0 Навіны
Напярэдадні навагодніх святаў Міёрскае райспажыўтаварыства зрабіла прыемныя сюпрызы для пакупнікоў.
У магазінах "Цэнтральны" райцэнтра і "Дзісна" ў Дзісне з 6 да 25 снежня, калі зрабілі пакупку на суму ад 1 да 2 мільёнаў рублёў — атрымаеце падарунак на 80-100 тысяч, ад 2 да 3 — 150-200. Калі ж заплацілі больш за 3 млн. рублёў, чакайце прыз коштам да 300 тысяч.
21 і 22 снежня адпаведна акцыі "Хутка Каляды" ва ўсіх прадпрыемствах УП "Міёрскі будгандаль" і ў райцэнтры дзейнічае скідка 10% з пакупкі на суму 1 мільён і больш.
Наступная акцыя "Шчаслівы навагодні месяц" — прадугледжвае,што пры пакупцы тавараў за наяўны разлік і пластыкавай карткай атрымаеце скідку 10% у аддзеле "Адзенне" універмага (22, 24, 29 і 30 снежня); у аддзеле "Кнігі" універмага (15, 22 і 29 снежня); у аддзеле "Галантарэя" (24 і 28 снежня) на штучныя вырабы ПРУП "Оршаільнокамбінат".
Кожную сераду дзейнічае скідка на прадукцыю вытворчасці ААТ "Дываны Брэста", 22 і 27 — снежня на ювелірныя ўпрыгожванні. У магазінах "Прамтавары" в. Новы Пагост і г. Дзісна, "Будаўнік" на ўсе набытыя тавары на суму не менш за 1 мільён і вышэй — 20 і 27 снежня.
Яшчэ да 31 снежня дзейнічае сапраўдная без працэнтаў растэрміноўка:
— на ювелірныя вырабы (золата і серабро) — з першапачатковым узносам 20% — 3 плацяжы;
— у аддзелах "Адзенне", "Дзіцячы свет", "Прамтавары" в. Новы Пагост і г. Дзісна пры пакупцы на суму ад 1,5 мільёнаў і больш з першым узносам у 20% — 3 плацяжы;
— у магазінах "Мэбля-бытавая тэхніка", "Тавары для дома", "Будаўнік" пры пакупцы на суму ад 2 мільёнаў і вышэй, першы ўзнос 20% — 3 плацяжы.
Толькі да 31 снежня пайшчыкі могуць купляць тавары са зніжэннем кошту да 16%, а яшчэ і дадатковай скідкай — 5%.
Скарыстайцеся магчымасцю набыць неабходныя тавары па прымальных цэнах!
Запрашаем усіх нераўнадушных прыняць удзел у Навагодняй дабрачыннай акцыі "Рабі дабро — стань Дзядулем Марозам", якая праводзіцца ў аддзеле "Дзіцячы свет" універмага. Купіце цацку або любы іншы тавар для дзіцяці, чый адрас возьмеце з елкі, і вы падорыце малому незабыўную радасць!
З наступаючымі святамі! Будзем рады бачыць вас у магазінах райспажыўтаварыства!
Святлана ЛЯСОВІЧ, старшыня праўлення.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.