Дорогие миорчане и ветераны, с Днем Победы!

Дорогие миорчане и ветераны, с Днем Победы!Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары і госці Міёрскага раёна!

Віншуем вас з 72-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Бязмерна высокай цаной дасталася нам Вялікая Перамога. Мільёны загінуўшых і прапаўшых без вестак, тысячы пакалечаных лёсаў. Але мужнасць франтавікоў, стойкасць тых, хто працаваў у тыле, небывалае адзінства ў імкненні абараніць Айчыну перамаглі ворага, пераадолелі смерць і разруху.

 

Дарагія ветэраны і працаўнікі тылу!

Вы падарылі нам магчымасць жыць пад мірным небам, будаваць новае жыццё, навучылі без страху і сумненняў рухацца да мэты. Вы паказалі нам, што такое—моцнае таварыскае плячо і салідарнасць, адзінства духу і веры.
Дарагія землякі!
Свяшчэнны абавязак кожнага з нас—пранесці памяць пра Вялікую Перамогу.
Няхай мужнасць і гераізм вялікага свята ніколі і нікім не забываюцца!
Няхай сумесная стваральная праца і высокая адказнасць дапамогуць нам захаваць мір і спакой на роднай зямлі!
Здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім, шчасця і дабра!
Міру ў вашых дамах, у вашых сэрцах, на нашай роднай зямлі!

 

Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!

 

Раённы ваенны камісарыят.
Раённы савет ветэранаў.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

Дарагія ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, дзеці вайны!

 

Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з самым
памятным і вялікім святам—Днём Перамогі!
Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога—сімвал духоўнага патрыятызму, нязломнай волі, воінскай славы, доблесці і гонару,—навечна ўпісана ў гераічны летапіс краіны.
Нізкі паклон вам і падзяка за тое, што
падарылі нам будучыню, у якой мы жывём.
Вашы мудрасць і вопыт—неацэнны ўклад у маральнае і
духоўнае развіццё маладога пакалення, якому
належыць развіваць і памнажаць спадчыну.
Вашы гераізм, мужнасць, адвага і самаахвярнасць
назаўсёды застануцца ў памяці і сэрцы кожнага чалавека.
Жадаю вам здароўя на доўгія гады, толькі станоўчых эмоцый, любові, павагі і клопату акружаючых.

 

Андрэй ЮНІЦЫН,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.