С праздниками искренне поздравляем!
gazeta 3-07-2015, 15:52 0 Навіны
Паважаныя жыхары і госці раёна!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
3 ліпеня—Дзень вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь—сімвал нацыянальнай памяці, доблесці і славы, духоўная святыня кожнага пакалення беларусаў.
Наша краіна прайшла нялёгкі гістарычны шлях станаўлення дзяржаўнасці і суверэнітэту, адстаяла права самастойна вырашаць свой лёс.
Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю нашай Айчыны, верыць у дастойную будучыню і ўносіць свой уклад у яе развіццё.
Памятны дзень стаў увасабленнем гераізму, стойкасці, бяспрыкладнай мужнасці і вялікасці духу нашага народа, тых, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу.
Сэрца кожнага з нас перапаўняе пачуццё вялізнай удзячнасці да людзей, хто цаной неймаверных намаганняў заваяваў Перамогу у гераічнай барацьбе на фронце, у партызанскіх атрадах ці ўдарнай працай у тыле.
Дарагія ветэраны!
Нізкі паклон за вашу бязмежную любоў да сваёй Айчыны. Дзякуючы вашай адвазе і смеласці ў гады ваеннага ліхалецця мы жывём у свабоднай і незалежнай краіне пад мірным небам.
Вялікі подзвіг старэйшага пакалення беларусаў сёння надзейна падмацоўваецца воляй сучаснікаў, якія выбралі мірную працу.
На міёрскай зямлі жывуць адказныя і працавітыя людзі, расце і вучыцца актыўная моладзь—залог стабільнай будучыні роднага краю.
Паважаныя землякі!
Дзякуй вам за талент, рабочую самааддачу, разуменне і падтрымку, адданасць роднай зямлі і актыўны ўдзел у жыццядзейнасці раёна. Галоўнае—любыя задачы вырашаць разам.
Дарагія ветэраны!
Паважаныя жыхары раёна!
Шчыра і сардэчна віншуем вас з Днём вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Няхай свята прынясе ў ваш дом шчасце і дабро, разуменне і згуртаванасць, мір і любоў.
Няхай ваша плённая праца будзе надзейным залогам шчаслівай будучыні.
Здароўя на доўгія гады, невычэрпнай энергіі і поспехаў на дабрабыт сваіх родных і блізкіх.
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт.
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў.
Міёрскі раённы ваенны камісарыят.
Міёрскі раённы савет ветэранаў.
Паважаныя жыхары Міёршчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 71-ай гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Дзень Незалежнасці—сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні беларускага народа.
Наш абавязак памятаць, што стала крыніцай суверэнітэту сучаснай Беларусі. Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімізахопнікамі. Нізкі паклон пакаленню пераможцаў!
Вялікі подзвіг старшага пакалення беларусаў сёння надзейна падмацоўваецца воляй сучаснікаў, якія выбралі ў якасці галоўнага прыярытэту развіцця незалежнасці краіны мірную працу.
Няхай над нашай роднай краінай заўсёды будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у нашых дамах!
З павагай, В. П. ПАПКО, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.