День белорусской письменности в этом году примет Лида

 ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства пройдзе 6-7 верасня ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. У канцэпцыю свята ўключаны тэмы 80-годдзя Перамогі, Года добраўпарадкавання, 500-годдзе публікацыі першай на беларускіх землях кнігі «Апостал» Францыска Скарыны.

Сваго роду пралогам свята можна лічыць фінал конкурсу юных чытачоў «Жывая класіка», што адбыўся 26 жніўня. Таксама 3 верасня з Мінска адпраўляецца навукова-асветніцкая экспедыцыя «Да святыняў навукі», чый маршрут завяршыцца ў Лідзе і падчас якой будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай праваслаўнай царквой.

На Віцебшчыне Дзень беларускага пісьменства святкавалі шэсць разоў. Першай яго сталіцай у 1994 годзе стаў Полацк, другі раз мерапрыемствы на радзіме Францыска Скарыны прайшлі ў 2017-м – у год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Прымалі свята Орша, Паставы, Глыбокае, Гарадок.

Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры, кнігадрукавання. Сярод ураджэнцаў Лідскага краю паэтэса Данута Бічэль-Загнетава, пісьменнік Віктар Праў-дзін. У гісторыю горада і ўсёй краіны ўпісана імя Валянціна Таўлая – паэта і літаратуразнаўцы, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, разведчыка, рэзідэнта партызанскага штаба на службе ў нямецкіх акупацыйных улад, кіраўніка антыфашысцкай агентурнай сеткі на захопленых тэрыторыях. У Лідзе дзейнічае Дом Валянціна Таўлая. У Дзень беларускага пісьменства будзе адчынены помнік славутаму земляку.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий