Авторизация
 

Прадстаўнікі Міёршчыны на Дні пісьменнасці

 Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Шырокай двухдзённай тэматычнай праграмай разгарнуўся Дзень беларускага пісьменства ў Полацку. Прадстаўнікі рэдакцыі газеты, Дзісенскага Дома рамёстваў, устаноў адукацыі раёна, славуты гісторык краю Вітольд Ермалёнак прынялі ў ім удзел.

Рэдакцыя раённай газеты "Міёрскія навіны" размясціла сваю выставу ў павільёне "СМІ Віцебшчыны". Мясцовыя журналісты прапанавалі магніты з лагатыпамі, фотаздымкі з брэндавага фестывалю "Жураўлі і журавіны", каравай з нашага хлебазавода… і нават роставую фігуру даўганогага жураўля, каля якога ніхто не праходзіў міма—прасілі сфатаграфавацца, памацаць дзюбу і хвост…

 Уток — усяму аснова

Зважалі ўдзельнікі свята на выставу Дзісенскага Дома рамёстваў. Дырэктар установы Алена Балаш умее не толькі расказаць, але і зацікавіць. Па-іншаму немагчыма, бо ў экспазіцыі ўнікальныя элементы культурнай спадчыны. Людміла Ганебная на падворку арганізавала майстар-клас па ткацтве. Уток і аснова ў станок запраўлены — застаецца паўтараць за майстрыцай і правільна гартаць дошчачкі, праз кожную з якіх праходзіць чатыры ніткі. Як і куды павярнуць, каб у выніку атрымаўся шэдэўр — шарада не з простых. Пры авалоданні гэтай навукай нараджаюцца паясы з рознымі ўзорамі, розных строяў. Ткачыха Людміла Ганебная аднаўляе пераважна мясцовыя матывы. У арсенале ёсць віцебскія, шаркаўшчынскія, глыбоцкія паясы… Дзісенскіх і міёрскіх узораў умельцы з Дома рамёстваў пакуль не адшукалі.


Наталля Валенцік прывезла на свята пісьменства вырабы са шматкоў тканіны. Умее жанчына здзівіць цацкамі на любы густ. Сярод іх пеўнікі-кішэні, мышкі-сумкі, дзед-пакетнік, лялькі з драўляным каркасам і льнянымі валасамі. Уладзімір Майсяёнак прадставіў уласныя творы па разьбе з дрэва і адначасова правёў майстар-клас.

 Лялькі з букваром

Аддзел адукацыі раёна прадставіў выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якую прэзентавалі дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Мітрафанава і настаўніца-філолаг Ірына Грыгор'ева. У экспазіцыі паўдзельнічалі бадай усе мясцовыя школы. Сіцькова вызначылася бісерапляценнем, СШ №3 імя Я. Томкі і Дзісна—тэкстыльнымі лялькамі, і нават з букваром у руках, Дворнае Сяло—саламяным мастацтвам, Завуцце славіцца майстыцай Аленай Стаўскай, якая стварае карціны ў стылі батык і сплятае іх з бісеру. Акрамя таго, на падворку аддзела адукацыі — творы з выцінанкі, разьба па дрэве, вышыўка… Аформлена літаратурная выстава з буклетамі пра родны край, кнігамі Сяргея Панізніка і Вітольда Ермалёнка, навуковымі і творчымі працамі вучняў з Дворнага Сяла.


Рарытэты з залачоным цісненнем

"Скарбы з гарышчаў" прывёз на Дзень пісьменства славуты міёрскі краязнаўца, настаўнік-гісторык СШ №3 імя Я. Томкі Вітольд Ермалёнак. Выданні — з уласнай калекцыі і са школьнага музея кнігі і друку. Яны хоць не самыя каштоўныя, затое занадта цікавыя. Экспазіцыю ацанілі не толькі беларускія "гуру" гісторыі, выказаў прыхільнасць Міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Вітольд Антонавіч паказвае адзін з самых старажытных падручнікаў нашага краю—па агульнай гісторыі (1862 г.). На выставе таксама часоўнік і кніга для навучання грамаце ў мясцовых царкоўна-прыходскіх школах, падручнік па геаграфіі для гімназій, выданні на розных мовах свету. Самая старая кніга — "Настаўленні для хрысціян" 1745 года, дзе патлумачана: як заставацца чалавекам на любой пасадзе. З цытат "Настаўленняў…": немагчыма служыць Богу і багаццю адначасова. Таксама з самых старажытных — рукапісны "Актоіх" — песнапенні XVIII-ХІХ стст. З рэдкага — вялікая ілюстраваная польскамоўная сямейная "Біблія", за якую ў савецкія часы можна было купіць каня, прадавалася ў касцёле шлюбным парам. Пратэстанцкую Біблію Лютара Вітольду Антонавічу дачка прывезла з Германіі, кніга — у залачоным цісненні, выйшла ў 1863 годзе. Самае важкае выданне — "Менэя" ў дубовай вокладцы, абцягнутай скурай — штодзённы малітваслоў на сакавік. На кожны месяц існавала асобная менэя, прадстаўлена ў калекцыі і агульнае скарочанае выданне на ўвесь год, якое датуецца пачаткам ХІХ стагоддзя. Аматары даўніны рупіліся дакрануцца да старадрукаў, пыталіся пра іх сапраўднасць. На што міёрскі краязнаўца адказваў: "Падробак не трымаем!"

 "Жывая класіка"

Сёлета найстаражытнейшы Полацк афіцыйна прызнаны моладзевай сталіцай, нездарма тут адбыўся фінал конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка". У судзейскай калегіі — Міністр інфармацыі Лілія Ананіч, Міністр культуры Барыс Святлоў, Міністр адукацыі Ігар Карпенка, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, беларускі дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, тэлевізійны журналіст Павел Каранеўскі…


"Жывая класіка" праходзіла па ўсёй Беларусі, у тым ліку і на Міёршчыне. Ва ўсіх этапах — ад школьнага да рэспубліканскага —прынялі ўдзел больш за 13 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак розных узростаў. На сцэне Полацкага палаца культуры выступілі 12 фіналістаў. Кожны верш у іх выкананні — песня: менш не скажаш. Канкурсанты сабраліся з Брэста, Гродна, Докшыц, Жлобіна, Ваўкавыска… Чыталі "Пяць лыжак заціркі" Змітрака Бядулі, баладу Аркадзя Куляшова "Аб чатырох заложніках", "Савося-распусніка" Якуба Коласа, гумарныя ўрыўкі з "Новай зямлі", "Жураўля і чаплю" Максіма Танка… Ацэньваліся чытальнікі па тэматыцы твора, глыбіні пранікнення ў вобраз і артыстызме. Ніводнага крытэрыя ім не займаць. Стылізацыя касцюмаў, відэарад падчас дэкламацыі, музычнае папуры ў залежнасці ад інтанацыі радкоў. І галоўнае правіла: свой урывак не прачытаць, а пражыць і ўявіць перад вачыма. Усе выступленні гучалі па-беларуску, бо мова — пашпарт народу, гэта пяць стагоддзяў таму даказаў Францыск Скарына. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта