Авторизация
 

Прачытайце словы роднай мовы

1 верасня — Дзень беларускага пісьменства


Прочитайте слова родного языка
Для кагосьці Дзень беларускага пісьменства свята аднаго дня, а для некаторых
літаральна кожнага. І не толькі для пісьменнікаў, філолагаў-беларусазнаўцаў і настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У радах тых, хто пастаянна мае справу з надрукаваным беларускім словам  і бібліятэкары.

 

Напярэдадні свята мы пацікавіліся, як у іх будзе адзначацца Дзень беларускага пісьменства. Бібліятэкар міёрскай дзіцячай бібліятэкі Ірына Генадзьеўна Томка расказала, што цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню, праходзіў на працягу года і называўся "Цуд слова — мова мая". У яго былі ўключаны літаратурная гадзіна "Зоркі беларускага слова" па творчасці Я. Маўра і А. Бутэвіча, гадзіна інфармавання "Знакавыя постаці Беларусі" пра жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны і Е. Полацкай, літаратурныя гонкі "Наша літаратурная спадчына", біблія-рэклама "Мудрасці жыцця вучымся ў кніг". Цяпер дзейнічае кніжная выстава "Лабірынт непрачытаных кніг".

 

Пра выставы, якія ладзяцца да свята ў іншых бібліятэках раёна, паведаміла дырэктар ЦБС Ала Аляксееўна Скавародка. Так, у цэнтральнай раённай бібліятэцы кніжная выстава праходзіць пад назвай "Да вытокаў рукой дакрануўшыся", у Язненскай — "Спачатку было слова", у Мікалаёўскай — "Слова наша роднае", у Дзісенскай дзіцячай—"Беларуская мова—наш гонар і слава", ва Узмёнскай — "Які гэта цуд — слова, мова мая", у Чапукоўскай — "Невядомы Скарына", у Туркоўскай — "Промні асветы".

 

Дзверы бібліятэк адчыненыя для кожнага, хто любіць і цікавіцца беларускім словам.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта