Услугу временного приюта в "кризисной комнате" предоставляет Миорский ТЦСОН

Мой дом - моя крепость. Известная пословица Не всегда соответствует реальности. Случается, именно дома ждет опасность, идущая от близких людей. Где найти спасение жертвам домашнего насилия?
 
Мой дом – мая крэпасць. Вядомая прыказка не заўсёды адпавядае рэальнасці. Здараецца, менавіта дома чакае небяспека, што ідзе ад блізкіх людзей. Дзе знайсці паратунак ахвярам хатняга гвалту?

– Паслугу часовага прытулку ў «крызісным пакоі» прадастаўляе ТЦСАН. Дапамагаем у тым ліку ахвярам сямейнага гвалту, – заўважае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Ганна Ліскова.

– Таксама пасяліцца на пэўны перыяд у крызісным пакоі могуць ахвяры гандлю людзьмі, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў, дзеці-сіроты і якія засталіся без апекі бацькоў. Падставай для засялення з’яўляецца накіраванне органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, адукацыі, аховы здароўя, унутраных спраў, іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама зварот па ўласнай ініцыятыве з наступным заключэннем псіхолага ТЦСАН пра высокую ступень рызыкі дамашняга гвалту, пісьмовая заява, зарэгістраваная ва ўстаноўленым парадку. 

Больш падрабязную інфармацыю пра паслугу «крызіснага пакою» даведаецеся па нумары 5 28 32. У нерабочы час і выхадныя тэлефануйце 5 73 53.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий