Авторизация
 

Спецыялісты Міёрскага ТЦСАН аказваюць дапамогу ахвярам хатняга гвалту

 Гвалт у сям’і бярэ выток з алкагалізацыі насельніцтва, беспрацоўя, падзення маральнасці. Сваркі і бойкі паміж бацькамі выхоўваюць жорсткасць і злосць у дзяцей.

МНОГІЯ жанчыны церпяць прыніжэнне і пабоі шмат гадоў. Ім няма куды пайсці. Баяцца выносіць праблемы з дому і штосьці змяніць. Сітуацыя абвастраецца. Жыццё пад пагрозай. Трэба ратавацца. А куды ўцякаць?..


У складанай жыццёвай сітуацыі патрэбна дапамога. І час. Для разваг, для пошуку выйсця. Паратункам стане часовы прытулак (жыллё). У спакойных умовах можна вырашыць, што рабіць далей. Дараваць ці не. Хатні тыран таксама паразважае пра свае паводзіны. Здараецца, пасля такога перапынку надвор’е ў сям’і наладжваецца.


СПЕЦЫЯЛІСТЫ Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна акажуць псіхалагічную, юрыдычную, інфармацыйную дапамогу ахвярам хатняга гвалту. Тэлефануйце на нумары:


3 73 53 — кругласутачнае прадастаўленне паслугі часовага прытулку;
4 29 89 — дырэктар ТЦСАН;
4 21 44 — тэлефон “Давер”.


ЗА ДАПАМОГАЙ у аказанні паслуг часовага прытулку могуць звяртацца:
- пацярпелыя ад гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў (пажараў, паводак і да т.п.);
- ахвяры гандлю людзьмі;
- дзеці-сіроты і якія засталіся без апекі бацькоў.


ЛІЧБА. Генеральная пракуратура Беларусі паведамляе, што з пачатку года ў краіне на 12% узрасла колькасць злачынстваў, звязаных з хатнім гвалтам.

Фота для ілюстрацыі.
Ала ФЕДАРЭЦ, загадчык
аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі
і рэабілітацыі ТЦСАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта