За восем месяцаў 2019 года спецыялізаваныя падраздзяленні аварыйна-дыспетчарскай службы Міёрскага раёна газазабеспячэння выканалі 79 аварыйных паведамленняў, 530 рамонтных заявак, 15 разоў выязджалі на пажар. Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў гэтыя выпадкі не перараслі ў трагедыі.
Калі ў памяшканні запахла газам, выключыце абсталяванне. Перакрыйце краны перад ім або вентыль балона, адчыніце вокны. Адразу паведаміце пра здарэнне ў аварыйную службу Міёрскага РГЗ па нумары 104. Забараняецца запальваць агонь, курыць, уключаць і выключаць святло, электрычныя прыборы, карыстацца электрычным званком. Неабходна вывесці з памяшкання людзей і хатнюю жывёлу.
Фота для ілюстрацыі.
Канстанцін МАТЭЛЕНАК,
начальнік Міёрскага РГЗ.