У сувязі з укараненнем новага праграмнага забеспячэння людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць падаць аварыйную заяўку з дапамогай інтэрнэт месэнджара "Telegramm".
Неабходна ўстанавіць праграму "Telegramm" на тэлефон, у пошукавіку дадаць Vitebsk oblgasAdsBot — афіцыйны бот аварыйна-дыспетчарскай службы УП "Віцебскаблгаз". Далей — увесці каманду Order.
Бот задасць пытанне — ШТО ЗДАРЫЛАСЯ? — і прадаставіць варыянты адказаў. Пасля таго, як інфармацыя будзе ўведзена, прыйдзе паведамленне, што заяўка адпраўлена дыспетчару на апрацоўку і прапісаны інструктаж. Выязджае аварыйная брыгада, а абанент атрымлівае дадатковыя інструкцыі.