Авторизация
 

Наталля Мядзелец жыве ў Міёрах і асвойвае на камп’ютары праграму “Джавс”

Фота аўтара.

Алена Вароніна.

 Інвалід па зроку Наталля Мядзелец жыве ў Міёрах разам з маці. Трыццаць год працавала ў райспажыўтаварыстве тавараведам. У часы таварнага дэфіцыту прафесія лічылася прэстыжнай і запатрабаванай. Ездзіла па ўсёй Беларусі, вывучала прадукцыю і попыт на яе, прывозіла ў раён. Ад густу спецыяліста залежала, што будзе ў модзе на Міёршчыне.

Зрок стаў падаць паступова. Ужо чатыры гады Наталля не працуе. Бачыць дрэнна, але белым кіем не карыстаецца. Не адчайваецца: вырошчвае кветкі, дапамагае маці Вацлаве Юльянаўне ў хатніх справах. Будучы членам раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і клуба “Відушчае сэрца”, удзельнічае ў мерапрыемствах тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


Ездзіць у аддзяленне рэабілітацыі інвалідаў па зроку ў Віцебск. Асвойвае камп’ютар з дапамогай праграмы для невідушчых і людзей с аслабленым зрокам “Джавс”. Плануе ўстанавіць на тэлефон праграму “Штурман”.

Віртуальныя памочнікі

 Мабільны дадатак “Штурман” — персанальны памочнік. У пэўных сітуацыях замяняе невідушчаму чалавеку суправаджальніка.

Прагуляцца па горадзе, купіць прадукты, прыняць лекі — справа звычайная. Але для людзей з дрэнным зрокам гэта сапраўднае выпрабаванне. Для іх і прыдуманы сэрвіс “Штурман”, які ў рэжыме рэальнага часу перадае відэа і гук з асноўнай камеры. Дадзеныя праз інтэрнэт атрымлівае добраахвотнік, які становіцца “вачыма” невідушчага.

Калі патрэбна дапамога, інвалід па зроку націскае кнопку “патэлефанаваць” на смартфоне. На серверы сістэмы фарміруецца чарга з некалькіх валанцёраў, што знаходзяцца анлайн. Адказвае на званок першы незаняты, які становіцца штурманам невідушчага чалавека.
Валанцёр на экране бачыць, дзе знаходзіцца яго падапечны. Падказвае, што рабіць, арыентуе яго ў прасторы. У магазіне растлумачыць, дзе знайсці патрэбныя тавары, прачытае этыкетку. Калі выява на відэа дробная, сфатаграфуе надпіс, павялічыць на сваім смартфоне і агучыць інваліду па зроку.


Праект сацыяльны, таму карыстацца “Штурманам” можна бясплатна.
Самы незвычайны сеанс дапамогі ў рамках праекта — узворванне глебы. Мужчына замацаваў смартфон да мотаблока і паехаў, а штурман падказваў накірунак.


Жадаеце стаць валанцёрам? Неабходны пастаянны доступ у інтэрнэт і вольны час. Устанавіце на смартфоне мабільны дадатак “Штурман”. Калі з праграмай узніклі праблемы, звяртайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Фота для ілюстрацыі.
Ліліяна БАТАРЧУК,

кіраўнік раённай арганізацыі

ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта