На сувязі з насельніцтвам

 У пятніцу, 3 лістапада, з 13.00 да 14.00 у будынку Дзісненскага гарвыканкама па адрасе г. Дзісна, вул. Тэльмана, 1 правядзе асабісты прыём і адкажа на пытанні па тэлефоне 5 77 32 член Савета Рэспублікі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе № 15, генеральны дырэктар КУП «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Сямёнавіч МАЦВЕЕЎ.

Папярэдні запіс на прыём па нумары 5 75 02.

***

У суботу, 4 лістапада, кіраўнік спраў – начальнік упраўлення справамі райвыканкама Наталія Міхайлаўна БРАДНІЦКАЯ адкажа на пытанні жыхароў раёна. Тэлефануйце на нумар 5 19 31 з 9 да 12 гадзін.

***

У сераду, 1 лістапада, звяртайцеся да старшыні Завуццеўскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандра Аляксандравіча КАЧАНА з 8 да 9 гадзін на нумар 5 57 90.

***

У чацвер, 2 лістапада, на сувязі з насельніцтвам начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Іна Валянцінаўна АКУЛІНІЧАВА. Тэлефануйце з 10 да 13 гадзін на нумар 8 (0214) 46 51 26.

***

У суботу, 4 лістапада, на пытанні адкажа першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Алегавіч КАРАЛЁЎ. Тэлефануйце на нумар 5 28 09 з 9 да 12 гадзін.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.