На Віцебшчыне на рэалізацыю праграмы «Чыстая вада» сёлета выдзелена 19,2 мільёна рублёў, у тым ліку 7,2 мільёна – з абласнога бюджэту, 3,7 мільёна – грантавых сродкаў.
Праграма ўключае будаўніцтва 40 станцый абезжалезвання вады, з якіх 24 ужо здадзены ў эксплуатацыю. Прадпрыемства «Віцебскаблводаканал» будуе шэраг артэзіянскіх свідравін для водазабораў за ўласныя сродкі. Ужо падключаны да вады спажывецкіх якасцей два населеныя пункты з запланаваных чатырох. У цэлым вадой пітной якасці забяспечана 97,3 % насельніцтва вобласці.
Таксама распачата рэалізацыя інвестыцыйнага праекта «Чыстая вада ў Віцебскай вобласці», фінансуемага за кошт крэдытных сродкаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 15,5 мільёна рублёў. Са слоў начальніка галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрыя Дзядзёлы, праект прадугледжвае будаўніцтва 80 аб’ектаў водазабеспячэння ў сельскіх населеных пунктах, дзе пражывае звыш 200 чалавек. Дагаворы заключаны, праектаванне і будаўніцтва намераны завяршыць да канца наступнага года. Цяпер па інвестпраекце плануюць увесці ў эксплуатацыю шэсць станцый абезжалезвання – у Задуброўі, Калінава, Пестуніцы, Яроміна Віцебскага, а таксама Сар’і і Бароўцы Верхнядзвінскага раёнаў.