Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці звяртае ўвагу адказных асоб бюджэтных і іншых арганізацый на няўхільнае захаванне заканадаўства пры заключэнні дагавароў за кошт бюджэтных сродкаў.
Такія дагаворы павінны заключацца толькі ў межах прадугледжаных планавых асігнаванняў, устаноўленых бюджэтнымі каштарысамі на адпаведны фінансавы год. Калі абавязацельствы (дагаворы) прымаюцца (заключаюцца) звыш устаноўленых межаў, то гэта прыраўноўваецца да выкарыстання сродкаў бюджэту з парушэннем заканадаўства і, адпаведна, выклікае прымяненне мер адміністрацыйнага ўздзеяння да адказных асоб, якія дапусцілі парушэнні, у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь. Па выніках 2011 года і І квартала сёлета за падобнае парушэнне аштрафавана 10 адказных асоб. Калі раней базавая велічыня складала 35 тыс. рублёў, то з 1 красавіка — 100 тысяч і, адпаведна, мінімальны штраф дасягнуў мільёна рублёў.