Госконтроль информирует

Выніковая калегія

Калегія Камітэта дзяржкантролю вобласці падвяла вынікі кантрольнай дзейнасці за мінулы год і вызначыла задачы па павышэнні эфектыўнасці работы ў 2015-ым. Адзначана, што летась рознымі мерапрыемствамі было ахоплена больш за 700 суб'ектаў, у выніку зэканомлена звыш 80 млрд. рублёў, спагнана ў бюджэт каля 140 млрд. рублёў. Узбуджана 77 крымінальных спраў па парушэннях у эканамічнай сферы.

 

У 2015-ым асаблівая ўвага будзе нада-дзена выкананню даручэнняў Прэзідэнта, у тым ліку па забеспячэнні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, папярэджанню негатыўных тэндэнцый, разгляду зваротаў гарамадзян, выкарыстанню бюджэтных сродкаў на мадэрнізацыю і інавацыйнае развіццё, рэалізацыі дзяржпраграм і інвестпраектаў, эфектыўнасці выкарыстання дзяржмаёмасці і іншым пытанням. Намечана ўзмацніць узаемадзеянне з пракуратурай і іншымі права-ахоўнымі органамі.


Лішняе трэба вярнуць

У час праверкі выяўлена, што ўпраўленне капітальнага будаўніцтва горада Віцебска як заказчык пры рэканструкцыі тэрапеўтычнага корпуса дзіцячай абласной клінічнай бальніцы залішне атрымала з бюджэту 772,8 млн. рублёў нібыта на мэблю, якая і на час праверкі не была пастаўлена. Вынесена прадпісанне аб абмежаванні фінансавання на гэтую суму, на яе давядзецца заплаціць працэнты за карыстанне. Разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.


На фінішы прыватызацыі
На сумесным пасяджэнні дзяржкантролю і пракуратуры вобласці прааналізавана захаванне патрабаванняў заканадаўства пры прыватызацыі жылля грамадзянамі. Адзначана памяншэнне колькасці парушэнняў, аднак пры тым не ўсе негатыўныя тэндэнцыі выпраўлены. Недастатковы кантроль за органамі ЖКГ па прыняцці рашэнняў па заявах насельніцтва, а таму тэрміны парушаюцца ў Полацку, Полацкім, Аршанскім, Ліёзненскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім і іншых раёнах. Ацэначныя камісіі нярэдка працуюць фармальна, кошт жылля вызначаецца няправільна з-за неадпаведнага выкарыстання індэкса змянення кошту будаўніча-мантажных работ з улікам цаны матэрыялаў да ўзроўню цэн 1991 г.. Не забяспечаны кантроль за паступленнем у бюджэт сродкаў ад прыватызацыі.
Па выніках пасяджэння калегіі запатрабавана прыняць строгія меры да парушальнікаў — адказных асоб, забяспечыць сапраўдную ацэнку жылля для прыватызацыі, не дапускаць паўторныя звароты грамадзян па гэтых пытаннях, выправіць іншыя недахопы.
Выкананне даручэнняў будзе кантралявацца.


У магазінах — парушэнні
У лютым праверана 6 магазінаў Дубровенскага райспажыўтаварыства, выяўлены 20 найменняў прадуктаў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, парушэнні санітарных норм і правіл. У прыватнасці, на тартах і рулетах проста мянялі наклейкі з датай вырабу.
Вінаватыя ў парушэннях прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.