Госконтроль подвел итоги работы за 2019 год

 Па выніках леташніх кантрольных мерапрыемстваў у бюджэт спагнана 24,8 млн. рублёў, сэканомлена 23,7 мільёна дзяржаўных сродкаў, вернута дзяржаўным арганізацыям 9,1 мільёна. Калегія Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці падвяла вынікі работы за мінулы год.

Праводзілася работа па ліквідацыі ў арганізацыях вобласці запазычанасці па заробку перад работнікамі. У 73 выпадках да службовых асоб прыменена дысцыплінарная адказнасць. Накіраваны прапановы ў адпаведныя міністэрствы па недахопах, якія перашкаджаюць эфектыўнай рэалізацыі дзяржпраграм (падпраграмы «Рэканструкцыя, рамонт і ўтрыманне мясцовых аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь», «Бяспечны ліфт», «Садзейнічанне занятасці насельніцтва»). За безгаспадарчыя пабудовы, несанкцыянаваныя звалкі, нядобраўпарадкаваныя тэрыторыі населеных пунктаў, недакладную інфармацыю пра наяўнасць свабодных зямельных участкаў па сельсаветах, неналежнае выкарыстанне зямель сельгаспрызначэння да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 45 службовых асоб. Узбуджана 12 крымінальных спраў па выніках сумесных з фінансавай міліцыяй праверак лесагаспадарчых устаноў вобласці.


Пастаянна ў полі зроку Дзяржкантролю ход даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па комплексным развіцці Аршанскага раёна. Найважнейшы накірунак дзейнасці – вырашэнне надзённых праблем грамадзян, каб справы не даходзілі да скарг.


Па-ранейшаму на кантролі закупкі абсталявання, рэалізацыя дзяржаўных праграм і найважнейшых інвестпраектаў, капітальныя рамонты, мэтавае і эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці, мадэрнізацыя прамысловых мерапрыемстваў, будаўніцтва жылля, імпартазамяшчэнне, нарошчванне экспарту, скарачэнне дэбіторскай запазычанасці.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.