Органы власти активизировали работу по взысканию долгов за пользование государственным жилищным фондом

 Пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці мясцовыя органы ўлады актывізавалі работу па спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці за карыстанне дзяржаўным жыллёвым фондам.  

 

Яшчэ ў маі на пасяджэнні калегіі адзначалася, што ў вобласці не арганізавана работа па ўліку і кантролю паступленняў у бюджэт сродкаў ад прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду. Райгарвыканкамам даручалася прыняць вычарпальныя меры па спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці, як з наймальнікаў такога жылля, так і з арганізацый балансаўтрымальнікаў.

 
У выніку праведзенай работы за чэрвень на рахункі райгарвыканкамаў ад балансаўтрымальнікаў арэнднага жыллёвага фонду паступіла звыш 14 тысяч рублёў у кошт пагашэння ўтворанай у папярэднія гады запазычанасці. На 23 тысячы рублёў папоўніліся мясцовыя бюджэты за кошт доўгу за прыватызуемае жыллё.

 

У адрас нядобрасумленных кватэраздымальнікаў накіраваны паведамленні і прэтэнзіі аб спагнанні сум запазычанасці, адзін дагавор куплі-продажу жылога памяшкання на ўмовах прыватызацыі скасаваны, яшчэ па адным рыхтуюцца матэрыялы для падачы ў суд, 26 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Працягваецца работа па спагнанні запазычанасці з сельгаспрадпрыемстваў Ушацкага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Чашніцкага і іншых раёнаў.

 

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.