Для растлумачэння пытанняў дзейнасці Полацкага пагранатрада вайсковай часці 2304 яго камандаванне штомесяц па суботах з 9.00 да 12.00 праводзіць прамыя лініі.
Намеснік начальніка Полацкага пагранатрада (па накірунку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння) палкоўнік Яўген Сяргеевіч Герасімаў на сувязі з насельніцтвам 3 кастрычніка;
начальнік пагранатрада палкоўнік Павел Мікалаевіч Харчанка выслухае 10 кастрычніка;
намеснік начальніка (па накірунку ідэалагічнай работы і падрыхтоўкі асабістага саставу) палкоўнік Анатоль Анатольевіч Міхальчык адкажа на пытанні 17 кастрычніка;
першы намеснік начальніка палкоўнік Андрэй Аляксандравіч Новікаў на сувязі 24 кастрычніка;
намеснік начальніка палкоўнік Міхаіл Уладзіміравіч Харланчук (па накірунку аператыўнай дзейнасці) дзяжурыць ля тэлефона 31 кастрычніка.
Пытанні можна задаць па нумары 8 (0214) 43 20 87.
Гарачыя лініі дзейнічаюць кругласутачна, выслухаюць начальнікі змен аператыўна-сітуацыйнага пункта кіравання Полацкага пагранічнага атрада па тэлефоне 8 (0214) 43 40 75.
Фота для ілюстрацыі. Дзяніс ГЛЕБКА, афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада.