Помогите обезвредить "зелёного змия"

Жадаеце, каб вашы дзеці і ўнукі бачылі і лічылі правільным бавіць час са спіртным у грамадскіх месцах? Наўрад ці. Званок на тэлефонную лінію па супрацьдзеянні назаконнаму гандлю спіртаўтрымлівальнай прадукцыяй палка патрульна паставой службы міліцыі УУС аблвыканкама дапаможа абясшкодзіць "зялёнага змея".
 
За мінулы год складзены 5 821 адміністрацыйны пратакол за распіццё піва, 5 680—за распіццё алкагольных напояў і 15 457—за з'яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы. Падчас праверак паведамленняў грамадзян пра факты продажу спіртнога "на кропках" у вобласці выяўлена, канфіскавана і знішчана 1 608 л самагону і брагі, 6 560 л спіртаўтрымлівальных вадкасцей і іншых фальсіфікаваных спіртных напояў. Ліквідаваны 3 самагонныя апараты і 1мінізавод, складзена 66 адміністрацыйных пратаколаў. Тоны "зелля", якое атручвае людскія жыцці, канфіскаваны дзякуючы неабыякавасці грамадзян.
Мы чакаем вашых званкоў: 
8 (0212) 23 81 73,
8 (029) 511 22 16,
8 (029) 314 08 63.
Ананімнасць гарантуецца.
Няхай на лавачках у парку сустракаюцца маладосць і мудрасць, а з вуліц знікнуць алкаголь і злачыннасць.

Андрэй МІХАЙЛАЎ, 
першы намеснік камандзіра палка 
ППСМ УУС аблвыканкама.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.