Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні злачынствам супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі праходзіць на Міёршчыне. Задзейнічаны ўсе суб’екты прафілактыкі: ад устаноў аховы здароўя да грамадскіх арганізацый.
Высокая латэнтнасць злачынстваў, звязаных з сэксуальным гвалтам у адносінах да дзяцей, абумоўлена рознымі прычынамі. Ахвяры баяцца помсты з боку асоб, што яго дапускаюць, не жадаюць агалоскі. Часам у сілу ўзросту пацярпелыя не ўсведамляюць супрацьпраўнасць учыненых у адносінах да іх дзеянняў. Як паказвае аналіз статыстычных звестак, злачынствы па лініі педафіліі ўчыняюць асобы, як правіла, нежанатыя ці са скасаваным шлюбам, з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, невысокім сацыяльным статусам, раней судзімыя, беспрацоўныя або занятыя на рабочых спецыяльнасцях. 1,2 % працавалі ў сістэме адукацыі, менш за 1 % – у сферы аховы здароўя. Ахвярамі педафілаў нярэдка становяцца дзеці з няпоўных і нядобрана- дзейных сем’яў. Здараліся выпадкі ўчынення падобных злачынстваў сваякамі.
! Пра любое праяўленне педафіліі неадкладна паведамляйце на нумары102, 5 20 02.
Міхаіл ДУБОЎСКІ, выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка РАУС.