Подведены итоги районного этапа республиканского конкурса
gazeta 10-03-2017, 16:40 0 Прырода і экалогія
Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. Актыўны ўдзел у ім прынялі выхаванцы дашкольных устаноў і вучні агульнаадукацыйных школ раёна ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў. Вось яны і адолелі мастацкі марафон, каб павысіць сваю экалагічную культуру і прасякнуцца патрэбай беражлівых адносін да прыроды.
На конкурс прадстаўлены малюнкі, выкананыя ў рознай тэхніцы, нават ап-лікацыі, яднае іх любоў да навакольнага асяроддзя, імкненне да захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, пошук шляхоў устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Пераможцамі прызнаны наступныя творы і аўтары:
узроставая група ад 3 да 5 гадоў
1-е месца заняў малюнак "Прырода" міярчанкі Ніны Зюзелевай, ёй 4,5 года, выхаванка ясляў-сада №2 райцэнтра;
2-е месца падзялілі малюнкі "Вясенні пейзаж" 5-гадовай Марыі Рынкевіч з аграгарадка Наўгароды (наведвае Чапукоўскую дзіцячы сад-сярэднюю школу) і "Мой дворык" яе аднагодка Арцёма Янушонка з вёскі Ідолта (наведвае Мілашоўскую дзіцячы сад-базавую школу);
3-е месца таксама занялі два творы —малюнак "Жураўлі на балоце. Беражыце птушак" 5-гадовага міярчаніна і выхаванца ясляў-сада №2 Арцёма Плехтана і малюнак-калаж "Хочам, каб птушкі спявалі" яго земляка і аднагодкі Аляксея Іванова, які наведвае яслі-сад №1;
узроставая група ад 6 да 10 гадоў
1-е месца прысуджана малюнку "У гармоніі з прыродай" 9-гадовай жыхаркі Дзісенскага прытулку Надзеі Краюхінай;
на 2-е месца намінаваны два малюнкі—"Тут будзе горад-сад" 10-гадовага Аляксандра Пачопкі, вучня Дзісенскай СШ, і "Зберажом лес!" Івана Лісічонка, 8-гадовага жыхара аграгарадка Пад'ельцы і вучня Дворнасельскай ДС-СШ;
прэтэндэнтамі на 3-е месца сталі нават тры работы—малюнак "Будзь прыродзе сябрам!" 10-гадовай Анастасіі Хахолка, якая вучыцца ў Завуццеўскай ДС-БШ і жыве ў вёсцы Рунды; малюнак 8-гадовай міярчанкі і вучаніцы Міёрскай базавай школы Анастасіі Брынкевіч "Беражыце прыроду"; малюнак-аплікацыя "Грыбнік" 9-гадовага Дзмітрыя Пазіка, жыхара аграгарадка Мікалаёва і вучня Сіцькоўскай школы.
Дзякуем усім вучням, якія прынялі ўдзел у конкурсе, асаблівая ўдзячнасць за каардынатарскую дапамогу аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ДУДА "Міёрскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі".
Творы прызёраў раённага этапа перададзены ў абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для далейшага ўдзелу ў наступных этапах рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка на экалагічную тэматыку.
Аляксандр ВАЯВОДАЎ,
галоўны спецыяліст раённай
інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.