Рисуем экологию

Конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку стартаваў з 1 лютага. Арганізата-рам яго выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Да ўдзелу запрашаюцца выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы агульнаадукацыйных школ і ўстаноў пазашкольнага выхавання. Выконваць малюнкі ў намінацыі "Біяразнастайнасць — аснова жыцця на зямлі" можна ў рознай тэхніцы, уключаючы аплікацыю. Пры ацэнцы будзе ўлічвацца паўната раскрыцця тэмы, колькасць прадастаўленых работ і іх выхаваўчая і грамадская каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу. 

 

Юныя мастакі павінны адлюстроўваюць на сваіх "творчых палотнах" беражлівыя адносіны да прыроды, ахову жывёльнага і расліннага свету, водных рэсурсаў і атмасферы, зберажэнне асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый. Прымаюцца каляровыя работы на лістах фарматам ад А4 да А1 з суправаджальнай інфармацыяй пра аўтара малюнка.
Прадаставіць іх у інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя неабходна да 20 лютага па адрасе 211930, г. Міёры, вул. Дзяржынскага,17.
Камітэт па арганізацыі, правядзенні і падвядзенні вынікаў конкурсу вызначыць работы, якія зоймуць першае, другое і трэцяе месцы, і накіруюць іх для ўдзелу ў абласным туры. Пераможцы з ліку юных творчых асоб вылучаюцца у дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў.
Больш падрабязныя даведкі можна атрымаць па тэлефоне 4-99-36.


Аляксандр ВАЯВОДАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.