Аргкамітэт падвёў вынікі раённага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак па экалагічнай тэматыцы. У ім прымалі ўдзел выхаванцы дашкольных устаноў ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў і малодшыя школьнікі да 10 гадоў. Менавіта сярод такіх і трэба фарміраваць экалагічную культуру, выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.
На конкурс прымалі малюнкі, выкананыя ў любой тэх-ніцы, нават аплікацыі. Галоўнае, каб яны адлюстроўвалі любоў да навакольнага асяроддзя, імкненне захоўваць біялагічную і ландшафтную разнастайнасць, ахоўваць прыроду і рацыянальна выкарыстоўваць яе багацці.
Адразу адзначу вялікую актыўнасць юных мастакоў з Язна, нават дашкольнага ўзросту. А цяпер пра пераможцаў.
Ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў лепшымі прызнаны работы Яны Федуковіч (малюнак "Прырода" — 1-ае месца; аўтару 5 гадоў, яна выхаванка ясляў-сада №2), Лізы Вячэрскай ( малюнак "Поры года" — 2-е месца; 5 гадоў, яслі-сад №1), Надзі Арол (малюнак "Не лавіце матылькоў дзеля забавы" — 2-е месца; 5 гадоў, яслі-сад №3) і Валерыі Чаханадскіх (малюнак "Вясёлае медзведзяня" — 3-е месца; 5 гадоў, яслі-сад №2) з Міёр.
А вось самыя таленавітыя мастакі ад 6 да 10 гадоў: Ксенія Осіпава (малюнак "Была ў зайчыка хатка…" — 1-е месца; 6 гадоў, Язненскі дзіцячы сад), Святлана Гуцко (малюнак "Памятай: беражэш прыроду — беражэш сваю будучыню" — 2-е месца; 7 гадоў) і Даніла Лаўрыновіч (малюнак "Добра, калі ёсць дом, можна весела жыць у ім" — 3-е месца; 6 гадоў, дзіцячы сад) з Язна, Вікторыя Шчука (малюнак "Прырода" — 3-е месца; 6 гадоў, яслі-сад №3) з райцэнтра.
Малюнкі пераможцаў конкурсу накіраваны на абласны этап. Але аргкамітэту здалося несправядлівым абмежавацца толькі творамі названых юных мастакоў, бо выдатных малюнкаў аказалася шмат. Вось таму ў Віцебск дадаткова накіраваны работы Васіліны Масленік ( 9 гадоў; СШ №3), Паліны Цялежнікавай ( 6 гадоў), Ксеніі Бабінскай ( 7 гадоў), Насці Філіповіч ( 7 гадоў), Машы Ганебнай ( 7 гадоў) і Антона Шчарбіцкага ( 4 гады) — усе яны з Язна, Лізы Шчарбіцкай са Слабадской дзіцячы сад-базавай школы. Няхай і ім спадарожнічае поспех.