Гэтыя здымкі наш фотакарэспандэнт зрабіў сёлета ранняй вясной. У аб’ектыве – збудаванні гідралагічнага помніка мясцовага значэння крыніцы “Святая вада Дзехцяроўская”, што знаходзіцца ў лесе ля дарогі Чапукі – Волкаўшчына.
Зразумела, што апекаваць аб’ект даручана работнікам Новапагосцкага лясніцтва. Калісь яны правялі тут капітальнае добраўпарадкаванне, цяпер штогод рамантуюць і абнаўляюць.
Помнік прыроды вядомы, знаходзіцца ў маляўнічым месцы. Яго нярэдка наведваюць падарожнікі, каб палюбавацца наваколлем, папіць і набраць з сабой чысцюткай крынічнай вады. Непрыемна было атрымаць вестку ад ляснічага Новапагосцкага лясніцтва Мікалая Мішука, што мэты ў прыезджых не заўсёды светлыя. Наведваюцца і вандалы, якія не цэняць ні прыгажосць, ні чужую працу. Пасля іх не ўсё, што захавалі здымкі, цяпер можна пабачыць у натуры. У чэрвені леснікі зноў зоймуцца добраўпарадкаваннем крыніцы.
“Святую ваду” наведалі людзі, у якіх няма нічога святога ў душы…
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Леанід МАТЭЛЕНАК.