"Неделя леса-2016" в Чепуковской школе
gazeta 25-04-2016, 15:50 0 Прырода і экалогія

Доўгімі зімовымі вечарамі чакаем вясну. І вось прыгрэла сонейка, падаўжэў дзень, вабяць блакіт неба і кучаравыя аблокі, кліча лес. Прыемна, што яго можна наведаць не толькі для душы, але і даказаць любоў практычна. У Новапагосцкім лясніцтве прыязна сустрэлі нас ляснік Мікалай Мікалаевіч Кажан і памочнік ляснічага Мікалай Станіслававіч Рагожкін. З імі мы добра знаёмыя, бо не адзін год школа цесна супрацоўнічае з гэтай установай. У снежні разам з Мікалаем Мікалаевічам збіралі насенне, сасновыя шышкі для пасеву. А зараз садзілі дрэўцы.
Трымаем саджанцы і нават не задумваемся, што ў руках цэлы бор. Хочацца хутчэй укараніць новае жыццё. Вакол рознагалосым спевам заліваецца паўвекавы лес, на прагрэтых прагалінах блакітныя галоўкі пралесак, жоўтыя "сонейкі" падбелу. Радуецца цяплу і святлу жаўтакрылы матылёк. Уся прырода вітае вясну і нас.
У першы дзень папрацавалі на славу: на 2,6 га высадзілі елку і сасну. На мове спецыялістаў "Правялі рэканструкцыю малакаштоўных пасадак карыдорным спосабам". Тым часам пяцікласнікі пад апекай Лідзіі Васільеўны Драба чысцілі мясцовы штучны вадаём.
Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНЦЭВІЧ,
дзевяцікласніца
Чапукоўскай ДС-СШ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.