Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Ельня” да нядаўняга часу займалася толькі справамі заказнікаў “Ельня” і “Балота Мох”.
Цяпер яе дзейнасць ахапіла ўвесь раён: у мінулым годзе пад яе апеку перадалі ўсе тры заказнікі рэспубліканскага значэння, а гэта “Ельня”, “Балота Мох” і “Жада”, помнікі прыроды рэспубліканскага значэння “Чыстая дубрава” на Язненшчыне, што займае 22 гектары, і “Стайкі” на ўгоддзях ВУПКУ “Міёрскі” (1,4 га). У пераліку таксама помнікі мясцовага значэння, сярод якіх крыніцы (найбольш вядомыя — Святога Яна і Святая вада), валуны, Воўчая Гара — самая высокая не толькі ў Перабродскім сельсавеце, у раёне, Копцеўская озавая града і іншыя.
Новы гаспадар з’явіўся ў двух дзясяткаў прыродных аб’ектаў, якія займаюць 32 тысячы 999,1 гектара ці 18,47% тэрыторыі раёна.