"Стайки" — новый памятник природы на Миорщине

"Стайки" — новый памятник природы на МиорщинеПастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 26.01.2016 г. №7 біятоп на землях сельскагаспадарчага прызначэння сялянскай (фермерскай) гаспадаркі "Ставінскі" і ВУПКУ "Міёрскі" ў Міёрскім раёне аб'яўлены гідралагічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння "Стайкі". 
 
Межы помніка прыроды "Стайкі" ўяўляюць сабой прамавугольнік шырынёй 35 метраў і даўжынёй 400 м. Паўночнай мяжой з'яўляецца ўяўная прамая лінія ад упадзення безыменнага ручая (левабярэжны прыток) у Дзвіну (55 градусаў 47 мінут 04.02 секунды п. ш., 27 градусаў 32 мінуты 06.90 секунд у.д.) на землях сялянскай (фермерскай) гаспадаркі "Ставінскі" ва ўсходнім напрамку ўздоўж левага берага ракі да кропкі (55 градусаў 47 мінут 02.10 секунд п.ш., 27 градусаў 32 мінуты 29.88 секунд у.д.), размешчанай на адлегласці 400 м уверх па цячэнні Дзвіны на землях ВУПКУ "Міёрскі", а паўднёвая мяжа ў 400 м праходзіць паралельна паўночнай на адлегласці 35 м ад яе.

Плошча зямель помніка прыроды—1,4 га. На ёй неабходна захоўваць рэжым аховы і выкарыстання, пры якім забараняецца каптаж выхадаў крынічных вод; штучнае змяненне рэчышча, разбурэнне берагоў і поймы вадатокаў; размяшчэнне адходаў; адвядзенне сцёкавых вод; правядзенне работ, якія могуць выклікаць забруджванне, засмечванне, абядненне водных аб'ектаў і (ці) змяненне хімічнага саставу вод; правядзенне меліярацыі; выдаленне аб'ектаў расліннага свету, драўнінна-хмызняковай расліннасці і пагаршэнне ўмоў іх існавання; выкарыстанне хімічных сродкаў абароны раслін і ўгнаенняў; пошук і распрацоўка карысных выкапняў; стаянка і мыццё транспарта; размяшчэнне турыстычных палатак і іншых абсталяваных месц адпачынку і правядзенне масавых мерапрыемстваў; развядзенне вогнішчаў і выпальванне сухой расліннасці; будаўніцтва і іншая дзейнасць, якая можа нанесці шкоду біятопу.
З 1 сакавіка помнік прыроды "Стайкі" перададзены ў кіраванне Міёрскага райвыканкама.
Фота для ілюстрацыі.
Іван РУНДА, начальнік раённай
інспекцыі прыродных рэсурсаў 
і аховы навакольнага асяроддзя.     

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.