5 чэрвеня — Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага. Першае месца прысуджана Аксане Пачопка з Шаркаўшчынскага раёна, другое — Святлане Кміта з Глыбоцкага і трэцяе — Касі Казачонак з Міёрскага.
Затое ў абласным этапе конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак сярод 120 твораў аўтараў ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў першае месца заваяваў наш пяцігадовы Арцём Плехтан з малюнкам "Жураўлі на балоце. Беражыце птушак" (Міёрскі сад-яслі №2). На трэцім месцы яго равесніца Марыя Рынкевіч, выхаванка Чапукоўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы. Ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў трэцяе месца за Анастасіяй Хахолка з Завуцця з творам "Будзь прыродзе сябрам!"
І гэта яшчэ не ўсё! Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сярод 32 работ аўтараў ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў другое месца прысвоіла Арцёму Плехтану за яго "Жураўлёў…" Віншуем!