Авторизация
 

Сёлетняя тэма Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя - Пераасэнсаваць. Узнавіць. Аднавіць

 Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя лічыцца адной з найважнейшых дат экалагічнага календара. Ён штогод адзначаецца 5 чэрвеня ў больш чым ста краінах свету.

 

У Беларусі 5 чэрвеня праходзіць Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Генеральная Асамблея 15 снежня 1972 года аб’явіла гэтую дату Сусветным днём навакольнага асяроддзя, мэта якога – паглыбленне ўсведамлення неабходнасці грамадствам захоўваць і паляпшаць прыродныя багацці. Пятага чэрвеня 1972-га ў Стакгольме адкрылася Канферэнцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па праблемах акружаючага чалавека асяроддзя. Пасля яе стварылі Праграму ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП).

 
Свята праводзіцца, пачынаючы з 1973 года, і дапамагае прыцягнуць увагу грамадства да праблем навакольнага асяроддзя, падкрэслівае вострую неабходнасць змяніць адносіны чалавека да прыродных рэсурсаў. Кожны год ён мае свае тэму, дэвіз і лагатып, якія вызначаюць накіраванасць усіх інфармацыйных матэрыялаў.

 
Сёлетняя тэма – Пераасэнсаваць. Узнавіць. Аднавіць. Мінулы год быў няпростым і для людзей, і для экалогіі. Мы ўсё часцей сустракаем паведамленні аб прыродных катастрофах: лясных пажарах, ураганах, экстрэмальных скачках тэмпературы, нашэсцях саранчы. Гэтыя падзеі сталі настолькі звыклымі, што часам нават не трапляюць у зводкі навін. Між тым хутка яны стануць неад’емнай часткай нашага жыцця.
Планета нагадвае нам, што пасля многіх гадоў гучных абяцанняў настаў час пераходзіць да канкрэтных дзеянняў. Трэба прыняць актыўныя меры па барацьбе з трыма галоўнымі крызісамі: глабальным змяненнем клімату, стратай біязразнастайнасці і забруджваннем навакольнага асяроддзя. І дзеянні гэтыя павінны быць сумеснымі.

 
2021-ы – таксама і год вялікіх надзей. Пандэмія COVID-19 паказала, што людзі прыслухоўваюцца да вучоных, а таксама новы ўзровень міжнароднага супрацоўніцтва і інавацыйнага развіцця ў пошуку вакцыны. Між тым самае галоўнае – не толькі праблемы, але і іх рашэнні могуць імкліва развівацца. Гэты год – магчымасць «перазапусціць» нашы намаганні і разам пачаць рухацца да ўстойлівай будучыні.

 
Дзесяцігоддзе Узнаўлення экасістэм – гэта заклік захаваць і ўзнавіць пашкоджаныя экасістэмы па ўсім свеце, як для прыроды, так і для чалавецтва. Толькі здаровы навакольны асяродак можа забяспечыць нам годны ўзровень жыцця, папярэдзіць змяненне клімату і знікненне біяразнастайнасці. Дзесяцігоддзе завершыцца ў 2030 годзе, гэта таксама і крайні тэрмін дасягнення Мэт Устойлівага Развіцця, і год, які вучоныя назвалі апошнім шанцам прадухіліць незваротныя змяненні клімату.

 
Ахова навакольнага асяроддзя – важная праблема для ўсіх краін свету. Чалавецтва занепакоена захаваннем прыроднай экасістэмы і ландшафтаў, паляпшэннем экалагічнай сітуацыі. Варта памятаць, што кожны з нас можа зрабіць свой унёсак у важную справу сваім нераўнадушшам і добрымі справамі.

 

Аляксандр ВАЯВОДАЎ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта