Край лясоў і азёр

Край лясоў і азёрВіцебшчыну называюць краем блакітных азёр: амаль уся тэрыторыя вобласці размешчана ў межах Беларускага Паазер’я. Прыдзвінне—гэта і край неабсяжных лясоў. Яны займаюць 37,4%, найбольш у Полацкім і Расонскім раёнах.

Лясы ў Міёрскім раёне займаюць 26,5%. Яны гарманічна размеркаваны. Тут ёсць заказнікі Ельня, Балота Мох, Воўчая Гара, крыніца Святога Яна і інш. Помнікам прыроды рэспубліканскага значэння з’яўляецца Чыстая дуброва. Хіба ж наш народ не паэт, калі здолеў прыдумаць такую прыгожую назву.


Пра лес вам могуць расказаць і назвы населеных пунктаў: Альхоўка, Алешчанцы, Бор-Паляна, Букава, Дубаўка, Дубавое, Вязаўцы, Гаёўка, Падгайцы, Пад’ельцы, Ліпніцы, Ліпна...

Асаблівую прыгажосць пейзажам і населеным пунктам надаюць дрэвы—звыш 107 дзікарослых відаў і 1,5 тысячы прывезеных з іншых геаграфічных зон. Сярод дрэў 28 мясцовых відаў, каля 60 хмызнякоў, 15—паўхмызнякоў і 8—хмызнячкоў. Надзвычай характэрны лясы і ўрочышчы, утвораныя сасной, ёлкай, дубам, бярозай, асінай. Нярэдка суседствуюць павіслая, пушыстая, карэльская, карлікавая бярозы. Вядома 25 відаў елкі.

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

На здымку: Возера Укля.

У дадатак. Сапраўдную паэму можна напісаць толькі з адных назваў мясцовых вёсак. Як шмат іх, утвораных ад жывёл: Акунёва, Барсукі, Вераб’ёва, Волкаўшчына, Гусакі, Зайцава, Салаўі, Сакалова, Сарочына, Сойчына... Ці патрэбны якія іншыя тлумачэнні, дзе размешчаны Загор’е, Лысагорка, Лугаўцы, Гуры Драздовы, Падзвінне, Глінскія, Млынарова, Пруднікі, Забалоцце, Пожанькі, Пустошка, Глінаўка, Прыдарожжа, Хмельнікі... Засталіся ў памяці народнай Воўчая Доля, Белае Возера, Надрэчча, Чарналессе, Зязюліна, Папкоў Луг.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.