Выкарыстоўваем і ахоўваем
gazeta 16-09-2011, 14:42 1 899 Прырода і экалогія
18 верасня — дзень работнікаў леса
ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” займае плошчу ў 101257 га і размешчана на тэрыторыі Міёрскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў. Яна складаецца з дзевяці лясніцтваў.
Лясы першай групы займаюць 49% агульнай плошчы гаспадаркі. Гэта заказнікі рэспубліканскага і мясцовага значэння, ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі, лясы высокай прыродаахоўнай каштоўнасці і іншыя, гаспадарчая дзейнасць на тэрыторыі якіх абмежавана або поўнасцю забаронена. Нашы лесаводы кантралююць стан і выкарыстанне, ахову ляснога фонду. Яны сочаць за забеспячэннем бесперапыннага і невычэрпнага, рацыянальнага выкарыстання насаджэнняў для задавальнення патрэб эканомікі, а таксама юрыдычных і фізічных асоб. Задача спецыялістаў — узнаўленне лясоў, своечасовае правядзенне аднаўленчых работ, паляпшэнне пароднага складу, павелічэнне прадуктыўнасці насаджэнняў і ўзмацненне водаахоўных, ахоўных, санітарна-гігіенічных, рэкрэцыйных і іншых функцый.
За 8 месяцаў сёлета выкананы план асноўных лесагаспадарчых мерапрыемстваў. Лес прарэджаны на 727 га, нарыхтавана 21,7 тыс. куб. метраў драўніны, выбарачныя санітарныя высечкі праведзены на 308 га, ачышчаны ад захламлення 431 гектар, у тым ліку ўздоўж аўтамабільных дарог, у водаахоўных зонах і навокал населеных пунктаў — 44,4 га. На 316 гектарах зроблены насаджэнні, спецыялісты даглядаюць лясныя культуры, закладзена школа для вырошчвання буйнога пасадачнага матэрыялу. Адначасова лясгас ахоўвае лес ад парушэнняў, пажараў, шкоднікаў і хвароб.
На тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду абсталявалі восем новых месцаў для адпачынку, адрамантавалі 42. Устанавілі 150 аншлагаў на прыродаахоўную тэматыку.
Высокімі тэмпамі ідзе асваенне разліковай лесасекі па галоўнаму карыстанню (84% ад агульнай колькасці). Выраблена прадукцыі на 6087 млн. рублёў, рэнтабельнасць яе склала 22%. Дзелавой драўніны пастаўлена на экспарт 18,8 тыс. куб. метраў, а гэта больш 900 тысяч умоўных адзінак. Дарэчы, экспарт складае 44,1% таварнай прадукцыі. Атрымана прыбытку 1234 млн. рублёў. За 8 месяцаў амаль у чатыры разы перавыкананы план па нарыхтоўцы бярозавага соку, ягад, лекавых раслін, венікаў і іншага. Сярэднямесячны заробак на прадпрыемстве склаў 1275 тыс. рублёў. Выкананы план нарыхтоўкі дроў, усяго рэалізавана 23,7 тыс. куб. метраў, атрымана паліўнай шчапы 6554 куб. метры.
Сёлета здалі ў эксплуатацыю дом у Осцевічах. Набылі два трактары, фарвадэр “Амкадор”, 12 бензапілаў. Ствараем пастаянны гадавальнік у Лужкоўскім лясніцтве і дэндрапарк у Горках. Пачынаем рэканструкцыю павеці для рамонту тэхнікі РММ, капітальны рамонт Лужкоўскага лясніцтва.
Напярэдадні прафесійнага свята выказваем вялікую ўдзячнасць усім работнікам Дзісенскага лясгаса за самаадданую працу, за вернасць абранай прафесіі. Няхай збудуцца вашы планы, мары стануць рэальнасцю, і заўсёды на жыццёвым шляху вам спадарожнічаюць удача і поспех. Моцнага ўсім здароўя, асабістага і сямейнага шчасця!
Адміністрацыя
лясгаса.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.