"Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца" (Лк 2, 10-11).
Паважаныя жыхары і госці Міёршчыны!
Гэтыя словы, з якімі анёл звярнуўся да пастушкоў, пераказваюць нам асноўны сэнс свята Божага Нараджэння. Яно нібы перакідвае мост паміж вечным і часовым, бачным і нябачным, дае нам магчымасць сустрэцца з Богам як з чалавекам. Езус-гэта Эмануэль — што значыць Бог з намі, у нашай чалавечай прыродзе, у нашай гісторыі і ў нашым жыцці. Ён і сёння стукае ў дзверы нашых сэрцаў і хоча ўвайсці, каб зрабіць нас духоўна прыгажэйшымі.
Ад усяго сэрца віншуем вас з урачыстасцю Нараджэння Езуса Хрыста! Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашую веру і вашую надзею, а любоў заўсёды жыве ў вас і ў вашых сем'ях!